Аўстралійскія тэрыторыі ў Індыйскім акіяне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аўстралійскія тэрыторыі ў Індыйскім акіяне — адміністрацыйная адзінка Аўстралійскага дэпартамента інфраструктуры, транспарту, рэгіянальнага развіцця, камунікацый і мастацтваў, якая складаецца з дзвюх груп астравоў у Індыйскім акіяне пад суверэнітэтам Аўстраліі: Востраў Каляд і Какосавыя астравы.