Аўтарадыёграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўтарадыёграма зрэзу эмбрыянальнага мозгу пацукі. Высокая канцэнтрацыя маркера, які злучае ГАМК-вытворны фермент GAD67, назіраецца ў раене субвентрыкулярнай зоны (SVZ). Малюнак з артыкула Popp et al., 2009.[1]

Аўтарадыёграфія (радыёаўтаграфія) — метад вывучэння размеркавання радыёактыўных рэчываў у доследным аб'екце

Тэхніка даследавання[правіць | правіць зыходнік]

Плёнка (фотаматэрыял) з адчувальнай да радыёактыўнага выпраменьвання фотаэмульсіяй накладваецца на паверхню або зрэз аб'екта.

Для атрымання размеркавання тых ці іншых рэчываў у аб'екце выкарыстоўваюць маркіраванне патрэбных малекул ізатопным  індыкатарам. Радыёактыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў аб'екце, як бы самі сябе фатаграфуюць (адсюль назва).

Пасля праявы месцы зацямнення на пленцы адпавядаюць лакалізацыі радыёактыўных часціц.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Метад выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы, а таксама ў біялогіі, напрыклад, для вывучэння працэсаў фотасінтэзу, дзе прасочваецца след радыеактыўнага дыяксіду вугляроду, які праходзіць праз розныя хімічныя стадыі.

Фатаграфічны малюнак размеркавання радыёактыўных рэчываў, атрыманы метадам аўтарадыёграфіі, называецца аўтарадыёграмай, або радыёаўтографам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. Popp A, Urbach A, Witte OW, Frahm C (2009). "Adult and embryonic GAD transcripts are spatiotemporally regulated during postnatal development in the rat brain". PLoS ONE 4 (2): e4371. doi:10.1371/journal.pone.0004371. PMID 19190758. PMC: 2629816. http://dx.plos.org/10.1371/journal.pone.0004371.