Аляксей Іванавіч Наканечны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Наканечны)
Аляксей Іванавіч Наканечны
Дата нараджэння 11 лістапада 1912(1912-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Аляксей Іванавіч Наканечны (11 лістапада 1912, в. Клямбоўка, цяпер Ямпольскі раён, Вінніцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Адэскі будаўнічы інстытут у 1939 годзе. Працаваў у Данецку. Удзельнічаў у праектаванні гасцініц «Данбас», «Кастрычнік», драмтэатра ў Данецку. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1946 г. — у Белдзяржпраекце, з 1956 па 1967 г. — намеснік галоўнага архітэктара, галоўны архітэктар Мінска, з 1967-га — дацэнт кафедры архітэктуры, з 1977 года — кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1948 года. З 1955 па 1959 г. — намеснік старшыні праўлення СА БССР. Член КПСС з 1951 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): серыі тыпавых праектаў жылых будынкаў № 1-414, 1-433 (1953), галоўны корпус санаторыя «Беларусь» у Сочы (1956), будынак Мінбуда БССР па вуліцы К. Маркса (1955), генплан развіцця Мінска (1965).

Аўтар шэрагу публікацый у часопісах, у т.л. манаграфіі: «Мінск, досвед паваеннага аднаўлення і развіцці горада» (Мінск, 1966, у аўтарскім калектыве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны будаўнік БССР (1970).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]