Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры
Одеська державна академія будівництва та архітектури
Одаба.JPG
Арыгінальная назва Одеська державна академія будівництва та архітектури
Міжнародная назва Odessa State Academy of Civil Engineering and Architecture
Заснаваны 1930
Тып політэхніка
Юрыдычны адрас вул. Дзідрыхсона 4, 65029 г. Адэса, Украіна
Сайт odaba.edu.ua
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктурыукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія з'яўляецца спадчыннікам традыцый Адэскай школы дзесятнікаў будаўнічай справы Адэскага (Наварасійскага) аддзялення Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства ад 1891 года. У 1918 годзе з мэтай падрыхтоўкі інжынераў-будаўнікоў быў створаны інжынерна будаўнічы факультэт у Адэскім політэхнічным інстытуце. Менавіта на яго базе ў 1930 годзе адкрылася вышэйшая навучальная ўстанова будаўнічага профілю - Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут, які за гады свайго існавання неаднаразова мяняў назву. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 24 красавіка 1994 года на базе Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута была створана Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інжынерна-будаўнічы інстытут
  • Архітэктурна-мастацкі інстытут
  • Будаўніча-тэхналагічны інстытут
  • Інстытут гідратэхнічнага будаўніцтва і грамадзянскай інжынерыі
  • Інстытут бізнесу і інфармацыйных тэхналогій

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]