Перайсці да зместу

Вялікая савецкая энцыклапедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з БСЭ)
3-е выданне ВСЭ

Вялі́кая саве́цкая энцыклапе́дыя (руск.: Больша́я сове́тская энциклопе́дия; у выходных звестках — Вялікая Савецкая Энцыклапедыя; скарочана БСЭ — ВСЭ) — найбольш вядомая і поўная савецкая ўніверсальная энцыклапедыя. Выпускалася з 1926 года (першы том першага выдання) па 1991 год (апошні штогоднік) выдавецтвам «Савецкая энцыклапедыя» (цяпер — выдавецтва «Вялікая Расійская энцыклапедыя»).

Вытрымала тры выданні:

  • Першае выданне (1926—1947) налічвала 65 тамоў і дадатковы том «СССР» без нумара;
  • Другое выданне (1949—1958) налічвала 49 тамоў, том 50 «СССР», дадатковы том 51 і том 52 «Алфавітны паказальнік» у двух кнігах (1960);
  • Трэцяе выданне (1969—1978) налічвала 30 тамоў (том 24 выдадзены ў двух кнігах: другая, дадатковая кніга — «СССР») і дадатковы том «Алфавітны імянны паказальнік» без нумара (1981).

Правапераемнікам выдавецтвам «Савецкая энцыклапедыя» стала зарэгістраванае ў снежні 1991 года выдавецтва «Вялікая Расійская энцыклапедыя», якое выпусціла ў 2004—2017 гадах аднайменную 35-томную энцыклапедыю. Шэраг змяненняў у энцыклапедыі ў 1999—2001 гадах ініцыявала Міністэрства па справах друку, тэлерадыёвяшчання і сродкаў масавых камуникацый Расійскай Федэрацыі, якое з ліпеня 1999 года па 2004 год узначальваў Міхаіл Лесін, а яго намеснікам па пытаннях кнігавыдання і друку з верасня быў Уладзімір Грыгор’еў.