Баба (горы)
Выгляд
| Баба | |
|---|---|
| макед.: Баба Планина/Baba Planina грэч. Βαρνούντας | |
| Краіны | |
| Найвышэйшая вяршыня | Пелістэр |
| Найвышэйшы пункт | 2601 м |
Баба (макед.: Баба, грэч. Βαρνούντας) — горны масіў на мяжы паміж Паўночнай Македоніяй і Грэцыяй. Баба ўзвышаецца над горадам Бітала ў Паўночнай Македоніі, частка масіву размешчана ў номе Фларына (Грэцыя). Ёсць некалькі вяршыняў, найвышэйшы пункт — пік Пелістэр (2601 м), трэцяя па вышыні гара Паўночнай Македоніі пасля Кораба (2764 м) і Шар-Планіны (2760 м). У македонскай частцы Бабы на схілах Пелістэра ўтвораны нацыянальны парк, дзе жывуць многія рэдкія прадстаўнікі флоры і фаўны, у тым ліку эндэмікі Балкан — балканская, або румелійская хвоя (Pinus peuce).