Багдад (Узбекістан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багдад
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 12 800 чал. (2000)[1]
Часавы пояс
Багдад на карце Узбекістана
Багдад (Узбекістан) (Узбекістан)
Багдад (Узбекістан)
Багдад (Узбекістан) (Узбекістан)
Багдад (Узбекістан)

Багдад (узб.: Bagʻdod / Бағдод) — гарадскі пасёлак (з 1979 года), адміністрацыйны цэнтр Багдадскага тумана Ферганскага вілаета Узбекістана.

За 70 км ад Ферганы. У пасёлку размешчана чыгуначная станцыя «Фуркат» (на лініі Ахунбабаева — Каканд). Побач з Багдадам размешчаны Вялікі Ферганскі канал.

З 1894 па 1962 год называўся Сярова. Паводле перапісу насельніцтва 1989 года ў пасёлку пражывала 10 086 жыхароў. У 2000 годзе насельніцтва складала 12,8 тысяч чалавек.

Жыхары ў асноўным займаюцца бавоўнаводствам. Станам на 2000 год у пасёлку мелася тры школы, два ліцэі, дзве бібліятэкі, музей, паштовае аддзяленне, бальніца і дзве паліклінікі. У пасёлку дзейнічаюць аўтастанцыя, аўтазаправачная станцыя і рынак.

Зноскі