Бадгір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бадгір Даўлатабада ў Ездзе, адзін з самых высокіх у Іране
Бадгір у раёне Дубая Бур-Дубай
Схема функцыянаваня бадгіра

Бадгір (фарсі بادگیر, у пер. ветралоў) — традыцыйны арабскі архітэктурны элемент, створаны для вентыляцыі будынкаў і падтрымання нармальнага тэмпературнага балансу ў ім.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Калі быў створаны першы бадгір — дакладна не ўстаноўлена, аднак яны з'яўляюцца неад'емнай часткай персідскай і іранскай традыцыйнай архітэктуры ўжо на працягу стагоддзяў. Кожная вежа бадгіра мае па меншай меры два вертыкальных паветраных канала — у адрозненне ад арабскіх малкваф, якія маюць, як правіла, усяго адзін канал. Бадгір уяўляе сабой масіўную вежу, узнімальную ад самых ніжніх памяшканняў будынка высока над яго дахам. Гэтая вежа падзелена, як правіла на чатыры вертыкальных паветраных канала, якія выходзяць у верхняй частцы бадгіра на ўсе чатыры бакі свету. Гэтыя каналы адпаведна надвор'ю і напрамкам вятроў могуць па неабходнасці адчыняцца і зачыняцца, рэгулюючы, такім чынам, паветраныя патокі ўнутры будынка. Дзеянне бадгіра можа камбінавацца з іншымі адпаведнымі прыборамі і награвальнымі элементамі.

Вышыня вежы дазваляе выкарыстоўваць заснаваны на руху цёплых паветраных патокаў т. зв. «камінны эфект», а таксама паступленне ўнутр свежага паветра і ветру. Калі ў будынку горача і пануе падвышаная тэмпература, то ў дзеянне ўступае «камінны эфект» (асабліва часты ў начны час). Халаднаватае начное паветра струменіцца праз бадгір ў будынак і астуджае разагрэтыя сцены, якія збіраюць цяпло. Яны награваюць паветра з вуліцы, якое падымаецца назад у бадгір і выходзіць вонкі. Дадаткова сцены вежы і будынка, асабліва яго дах, таксама выпускаюць ноччу назапашанае за дзень цяпло. Акрамя забеспячэння будынка свежым паветрам, бадгір служыць мэтам якаснай вентыляцыі ўсіх памяшканняў ўнутры дома, а таксама забеспячэнню дастатковай вільготнасці паветра. Ад даўжыні каналаў бадгіра залежыць іх цеплаёмістасць і той аб'ём вады, які бадгір здольны акумуляваць для астуджэння і падсілкоўвання паветра з мэтай павышэння яго вільготнасці.

Бадгіры таксама будуюцца над халадзільнымі памяшканнямі і падземнымі вадасховішчамі. Дзякуючы тэхналогіях выпарэння і ахладжэння, камбінацыям ціску ўнутры каналаў вежы, яны здольныя нават у летнія месяцы падтрымліваць нізкія тэмпературы, блізкія да кропкі замярзання вады.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]