Бакен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бакен

Ба́кен (нідэрл.: baken) — плывучы знак, які ўсталёўваецца на якары для абазначэння навігацыйных небяспек на шляху руху суднаў або для агароджы фарватара. Бакен вырабляюць з драўніны або металу; мае канічную, цыліндрычную або шарападобную форму. Ноччу на бакене запальваюць сігнальны агонь чырвонага (правы бераг) або белага (левы бераг) колеру. Каля населеных пунктаў (у месцах масавага скопішча агнёў) дапускаецца замена белага агню зялёным. Асвятленне на бакене пераважна электрычнае. Часам на бакены абсталёўваюць гукавыя сігнальныя прылады.