Балтымарскі ўніверсітэт
Балтымарскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Baltimore | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Baltimore |
Заснаваны | 1925 |
Студэнты | 3 710[1] |
Размяшчэнне | Балтымар, Мэрыленд, ЗША |
Сайт | ubalt.edu |
![]() |
Балтымарскі ўніверсітэт (англ.: University of Baltimore) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Балтымар у Мэрылендзе, ЗША.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Школы і каледжы ўніверсітэта надаюць адукацыю ў галіне бізнесу, права, грамадскіх навук, мастацтва і прыкладных навук.
Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў культурным раёне Маунт Вернан, недалёка ад цэнтра Балтымара і гавані.
Заснаваны групай бізнесменаў, універсітэт першапачаткова імкнуўся даць адукацыйныя магчымасці для працуючых мужчын і жанчын. У 1937 годзе адбылося адкрыццё дзённых праграм навучання. У 1970-х гадах універсітэт аб'яднаўся з Усходнім каледжам, Маунт-Вернанскай юрыдычнай школай і Балтымарскім гандлёвым каледжам. У 1975 годзе права ўласнасці на ВНУ перайшоў да штату Мэрыленд.
Доўгі час універсітэт лічыўся традыцыйна "белай" вышэйшай навучальнай установай, дзе пераважна навучаліся "белыя" амерыканцы еўрапейскага паходжання і практычна адсутнічалі афраамерыканцы.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Школа бізнесу
- Школа права
- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж грамадскіх спраў
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992. Праверана 7 сакавіка 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балтымарскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы