Бамбамёт

Бамбамёт — тып артылерыйскай граматы: марціра або мінамёт, якая страляе надкалібернымі боепрыпасамі (асколачнымі гранатамі і бомбамі). Калібр 20—152 мм.
Акрамя таго, у Расіі/СССР тэрмін «бамбамёт» часам ужываўся і ў адносінах да мінамётаў (у XVII—XIX стагоддзях разрыўны артылерыйскі снарад для палявых гармат адносна малога калібра — менш за 1 пуду то ёсць 196 мм — называўся гранатай, больш цяжкія снарады называліся бомбамі).
У Першую сусветную вайну бамбамёты былі на ўзбраенні многіх армій. Будовай падобныя да мінамётаў, аднак зараджаліся з казённай часткі. Выкарыстоўваліся як гарматы суправаджэння пяхоты ў баі для знішчэння праціўніка ў траншэях і акопах; саступілі месца мінамётам. На сучасных надводных ваенных караблях бамбамёты — устаноўкі для стральбы глыбіннымі бомбамі па падводных лодках і тарпедах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
- Бомбометы // Военная энциклопедия : ([в 18 т.]) / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина , 1911—1915.
- Военная Энциклопедия 1932-33 гг.
- 9-см бомбомет типа Г. Р., П., 1916
- Описание светящихся снарядов образца 1915 г. к 9-см бомбомету типа Г. Р., П., 1916
- Стрельба из бомбометов и минометов, П., 1920.