Бардзіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бардзіл
Дата смерці:

358. да н . э.

Бардзіл (памёр у 358 годзе да н . э.) — цар дарданцаў, які аб'яднаў пад сваёй уладай шэраг плямёнаў Паўдневай Ілірыі.

Бардзіл быў чалавекам нізкага паходжання, захапіў уладу ў выніку паўстання. Змог кансалідаваць паўднёвых ілірыйцаў і стварыць моцную армію, у якой ключавую ролю гулялі не мясцовыя арыстакраты, як раней, а найміты[1].

Бардзіл вёў агрэсіўную знешнюю палітыку. Ён наклаў даніну на Эпір і пачаў паспяховую барацьбу супраць Македоніі. У 393/392 годзе да н.э. Бардзіл разрабаваў усю Македонію і нават на час выгнаў цара Амінту III, вымушанага звярнуцца да саюзу з фесалійцамі. У 383/382 годзе, верагодна, было другое ўварванне, менш удалае[2]. Цар Пердыка III ў 359 годзе паспрабаваў перайсці ў наступ, але быў ушчэнт разбіты і загінуў у баі разам з яшчэ чатырма тысячамі македонцаў[3]. Толькі Філіпу II удалося атрымаць перамогу над Бардзілам і заключыць мір, паводле якога ілірыйцы сышлі з Верхняй Македоніі і адмовіліся ад часткі тэрыторый у раёне Ліхнідскага возера. Сваячка Бардзіла Аудата стала жонкай Філіпа.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hellmut Brunner u. a.
  2. Марк Юниан Юстин.
  3. Диодор Сицилийский, 16, 2, 4f.