Двухгадовая або аднагадоваятравяністая расліна з тоўстым карэнішчам, голым або з рассеянымі валаскамі. Сцёблы 30—200 см, прамыя, часто моцна разгалінаваныя. Ніжнія лісткі з лісточкамі 1—2,5 x 0,5—1,5, ад даўгаватых да зваротнаяйкападобных; прылісткі лінейныя. Суквецце з (25) 40—60 кветкамі, можа дасягаць 9 см у плоданашэнні. Кветкі духмяныя. Чашачка 1,3—2 мм, званочкавая, бледна-зялёная, зубцы 0,7—1 мм, роўныя, вузка трохкутныя. Вяночак 2,5-4 (6) мм, белы. Плод прыкладна 3,5 x 2 мм з 1—2 насеннінамі, яйкападобна-эліпсаідальны, голы, цёмна-зялёны або чорны. Насенне прыкладна 2,2 × 1,4 мм, яйкападобнае, гладкае[5][6].
Кавецкі Л. П.Барќун, буркун // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 237—238. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Melilotus Mill. — Донник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 164, 169—170. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.