Бародаўка
Бародаўкі | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B07. |
МКХ-9 | 078.1 |
DiseasesDB | 28410 |
MedlinePlus | 000885 |
eMedicine | emerg/641 |
MeSH | D014860 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бародаўка[1] — пераважна дабраякасны наватвор скуры, часцяком віруснай этыялогіі, якая мае выгляд вузельчыка або смочкі. Выклікаецца рознымі вірусамі папіломатоза чалавека.
Віды бародавак
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюць бародаўкі звычайныя, плоскія, востраканцовыя кандыломы і старэчыя. Звычайныя, плоскія бародаўкі і востраканцовыя кандыломы выклікаюцца агульным для іх вірусам. Інкубацыйны перыяд - 2-5 мес.
Патагенез
[правіць | правіць зыходнік]Звычайныя бародаўкі - шчыльныя сухія абмежаваныя бязбольныя арагавелыя ўзвышэнні з няроўнай варсінчатай паверхняй, велічынёй ад булавачную галоўку ці гарошыну. Могуць злівацца, утвараючы вялікія бляшкі. Найбольш часта размяшчаюцца на далонях і пальцах рук.
Разнавіднасць звычайных бародавак - падашвенныя бародаўкі - з'яўляюцца ў месцах ціску абутку, асабліва ў потных месцах. Вельмі шчыльныя, арагавелыя, шэра-бруднага колеру падошвенныя бародаўкі адрозніваюцца моцнай балючасцю, якая перашкаджае хадзе; часам выклікаюць часовую страту працаздольнасці.
Плоскія, або юнацкія, бародаўкі ўзнікаюць звычайна ў дзяцей і маладых людзей. Маюць выгляд круглявых або няправільнай формы плоскіх вузельчыкаў, якія размяшчаюцца на далонях, а таксама на скуры твару. З'яўленню плоскіх бародавак спрыяе раздражненне скуры (ўзнікаюць нярэдка па ходу драпін, парэзаў і г. д.).
Востраканцовыя кандыломы - драбнюткія ружовага колеру вузельчыкі, якія, зліваючыся, утвараюць смочкападобнае разрастанне мяккай кансістэнцыі на падставе ў выглядзе ножкі. Часцей за ўсё развіваюцца на палавых органах, у пахвінных і міжъягадзічных зморшчынах пры неахайнай скуры.
Старэчыя бародаўкі, ўзроставыя кератомы, развіваюцца ў пажылых людзей; з віруснай інфекцыяй не звязаныя. Бляшкі шэрага, карычневага або чорнага колеру, пакрытыя друзлымі, прасякнутымі скурным салам, рагавымі масамі. Размяшчаюцца галоўным чынам на твары, шыі, тулаве.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.83.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Warszawer-Schvarcz L. Treatment of plantar warts with banana skin. Plast. Reconstr. Surg 1981. 68; 975-6. PMID 7301999
- Cochrane Database Syst Rev. 2003;(3):CD001781. PMID 12917913