Барон Кілмарнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Барон Кілмарнок з Кілмарнока ў графстве Эйршыр у Шатландыі — спадчынны тытул у сістэме Пэрства Злучанага каралеўства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тытул барона Кілманрока быў створаны 17 чэрвеня 1831 года для Уільяма Хэя, 18-га графа Эррола (1801-1846). Гэта было адраджэнне баронства Кілмарнок, апошнім носьбітам якога быў Уільям Бойд, 4-й граф Кілмарнок (1704-1746), які быў пазбаўлены тытула ў 1746 годзе. Тытул барона Кілмарнока заставаўся дадатковым тытулам графаў Эррол да смерці ў 1941 годзе Джасліна Віктара Хэя, 22-га графа Эррола (1901-1941). Графскі тытул, які мог перадаваць мужчынскім і жаночымі нашчадкам, атрымала ў спадчыну яго дачка і адзінае дзіця, Дыяна Дэніз Хэй, 23-я графіня Эррол (1926-1978). Баронскі тытул, які мог быць успадкаваны толькі нашчадкамі мужчынскага полу, атрымаў Гілберт Алан Роўлэнд Хэй, 6-ы барон Кілмарнок (1903-1975), малодшы брат 22-га графа Эррола. У тым жа годзе 6-й барон Кілмарнок прыняў прозвішча «Бойд» замест прозвішча «Хэй». Па стане на 2013 год носьбітам тытула з’яўляўся яго малодшы сын, Робін Джордан Бойд, 8-ы барон Кілмарнок (нар. 1941), які змяніў свайго старэйшага брата ў 2009 годзе.

Бароны Кілмарнок — спадчынныя правадыры шатландскага раўніннага клана Бойд.

Бароны Кілмарнок (1831)[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Клан Бойд
  • Граф Эррол
  • Граф Кілмарнок

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kidd, Charles, Williamson, David (editors). Debrett's Peerage and Baronetage (1990 edition). New York: St martin's Press, 1990

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]