Барысценеўскі косцеабпальны і клеяварны купецкі завод
Выгляд
| Барысценеўскі косцеабпальны і клеяварны купецкі завод | |
|---|---|
| Тып | фабрыка |
| Заснаванне | 1865 |
| Скасавана | 1914 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
Барысценеўскі косцеабпальны і клеяварны купецкі завод — прадпрыемства, якое працавала ў 1865—1914 гадах у маёнтку Барысценева Высоцкай воласці Аршанскага павета.
Вялікі сярэбраны медаль міністэрства земляробства і дзяржаўнай маёмасці на выстаўцы ў Магілёве (1896).
Прадпрыемства вырабляла касцяную муку для угнаенняў, сталярны клей, касцяны вугаль, мыла, гліцэрын і інш.
Працавалі 50 рабочых (1905), гадавы кошт прадукцыі 28 тыс. руб. (1905).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Болбас. Удастоены вышэйшых узнагарод // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 3. — Мн.: Полымя, 1988. — ISSN 0131-2669. С.28,29.