Барыс Аляксандравіч Багатаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Аляксандравіч Багатаў
Дата нараджэння 1 красавіка 1938(1938-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 2005(2005-10-06) (67 гадоў)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1974)
Альма-матар

Барыс Аляксандравіч Багатаў (нар. 1 красавіка 1938, г. Арэхава-Зуева, Маскоўская вобласць, Расія — 6 кастрычніка 2005) — беларускі спецыяліст у галіне мадэлявання і аптымізацыі працэсаў горнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі тарфяны інстытут (1960).

Працаваў Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце тарфяной прамысловасці (1960—1964, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі брыкетавання), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце сінтэтычных валокнаў (1965—1967, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі працэсаў і апаратаў), Калінінскім політэхнічным інстытуце (1972—1977, дацэнт, загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі), Беларускім нацыянальным тэхнічным ўніверсітэце (1977—2005, факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі, кафедра «Горныя работы», загадчык кафедры, адначасова з 2002 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: мадэляванне, матэматычнае апісанне і аптымізацыя тэхналагічных працэсаў распрацоўкі радовішчаў торфу; рэсурсазберажэнне; ахова навакольнага асяроддзя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические и экспериментальные исследования проблем моделирования в торфобрикетном производстве в связи с решением задач оптимизации : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.17 / Богатов Борис Александрович. — Калинин, 1973.
  • Багатаў Барыс Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 201.
  • Богатов Борис Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 424.
  • Богатов Борис Александрович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 48—49.