Барыс Аляксандравіч Тураеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Аляксандравіч Тураеў
Дата нараджэння 24 ліпеня (5 жніўня) 1868
Месца нараджэння
Дата смерці 23 чэрвеня 1920(1920-06-23) (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, егіптолаг, археолаг, выкладчык універсітэта, навуковы работнік
Навуковая сфера гісторыя[1], егіпталогія[1], гісторыя рэлігіі[d][1] і археалогія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Анатоль Нестаравіч Генка[d], Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі, Васіль Васілевіч Струвэ і Ivan Volkov[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Аляксандравіч Тураеў (24 ліпеня (5 жніўня) 1868, Навагрудак, Мінская губерня — 23 ліпеня 1920, Петраград) — гісторык, акадэмік Расійскай акадэміі навук (1918), стваральнік расійскай навуковай школы егіпталогіі.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1-й гімназіі Вільні. Пасля заканчэння (1891) гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта стажыраваўся і вёў навуковую працу ў музеях Берліна, Парыжа, Лондана, некалькіх гарадоў Італіі.

З 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.

З 1912 г. — захавальнік збору егіпецкіх старажытнасцяў Музея вытанчаных мастацтваў у Маскве. Жыў у музеі, займаўся навуковым апісаннем калекцыі і падрыхтоўкай самай першай экспазіцыі Аддзела Ўсходу, што цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

У 1911 г. выдаў двухтомны курс лекцый «Гісторыя Старажытнага Ўсходу», які прынес яму сусветную славу.

Барыс Тураеў увёў у навуковы абарот мноства літаратурных помнікаў старажытнаегіпецкага пісьменства. Ён быў адным з першых, хто звярнуў увагу на ролю егіпецкага народа ў стварэнні еўрапейскай цывілізацыі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]