Барыс Саламонавіч Мейлах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Барыс Саламонавіч Мэйлах)
Барыс Саламонавіч Мейлах
Дата нараджэння 26 чэрвеня (9 ліпеня) 1909[1] ці 9 ліпеня 1909(1909-07-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1987(1987-06-04)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Міхаіл Барысавіч Мейлах[d]
Род дзейнасці літаратуразнавец, педагог, культуролаг
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Барыс Саламонавіч Мейлах (26 чэрвеня (9 ліпеня) 1909, Лепель — 4 чэрвеня 1987, Ленінград) — літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, пушкініст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Туле скончыў сярэднюю школу. Вучыўся ва ўніверсітэце, і ўжо у 1930-х гадах стаў маладым супрацоўнікам Інстытута рускай літаратуры. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пушкін і рускі рамантызм», праз два гады на яе аснове выдаў грунтоўную кнігу.

Перад Вялікай Айчыннай вайной быў прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Інстытута рускай літаратуры. З блакаднага Ленінграда быў выпраўлены ў эвакуацыю ў Сярэднюю Азію. У Ташкенце абараніў доктарскую дысертацыю.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 годзе — манаграфія «Пушкін і яго эпоха», у 1962 годзе — «Мастацкае мысленне Пушкіна як творчы працэс», у 1969 годзе «Талент пісьменніка і праблемы творчасці». У сааўтарстве з Б. Гарадзецкім і М. Ізмайлавым падрыхтаваў важную для настаўнікаў кнігу «Пушкін. Вынікі і праблемы вывучэння» (1966).

Шырокі розгалас выклікала кніга «Сыход і смерць Льва Талстога» (1960, 2-е выданне — 1979)[3].

Зноскі