Аляксандр Міхайлавіч Прохараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Прохараў
руск.: Александр Прохоров
Aleksandr Prokhorov.jpg
Дата нараджэння 11 ліпеня 1916(1916-07-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 2002(2002-01-08)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Галіна Шалепіна[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, рэдактар
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1952)
Навуковае званне прафесар,
акадэмік АН СССР (1966)
акадэмік РАН (1991)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік У. В. Мігулін
С. М. Рытаў
Вядомыя вучні Evgeny Velikhov[d], Yevgeny Dianov[d], Nikolay Karlov[d], Vyacheslav Osiko[d], Мікалай Генадзевіч Басаў і Pavel Pavlovich Pashinin[d]
Вядомы як адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Прэмія Савета Міністраў СССР Прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Міха́йлавіч Про́хараў (11 ліпеня 1916, Атэртан, штат Квінсленд, Аўстралія8 студзеня 2002, Масква) — выдатны савецкі і расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай электронікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964) (сумесна з Мікалаем Басавым і Чарльзам Таўнсам), адзін з вынаходнікаў лазерных тэхналогій. Акадэмік РАН (1966, член-карэспандэнт 1960). Замежны член НАН Беларусі (1995), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972) і АН іншых краін. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1969, 1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1939). У 1939—1941 і 1944—1982 у Фізічным інстытуце АН СССР (з 1968 намеснік дырэктара). Адначасова з 1954 прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, з 1973 загадчык кафедры Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у 1973—1992 акадэмік-сакратар Аддзялення агульнай фізікі і астраноміі РАН, у 1982—1998 дырэктар Інстытута агульнай фізікі РАН (з 1998 ганаровы дырэктар). З 1969 старшыня Навукова-рэдакцыйнага савета выдавецтва «Савецкая энцыклапедыя» (цяпер «Вялікая Расійская энцыклапедыя»); у 1969—1978 галоўны рэдактар 3-га выдання Вялікай Савецкай Энцыклапедыі.

Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі нелінейных ваганняў, фізіцы сінхратроннага выпрамянення, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела і магнітных з’яў, радыёфізіцы, нелінейнай і валаконнай оптыцы, лазернай фізіцы і тэхніцы, дастасаваннях лазераў у прамысловасці, медыцыне, сувязі і інш.

Разам з М. Г. Басавым стварыў першы квантавы генератар — мазер (1954), прапанаваў метад стварэння асяроддзяў з адмоўным паглынаннем (1955), які выкарыстаны ў першым лазеры. Прапанаваў адкрыты рэзанатар для субміліметровых хваль (1958).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Методы изготовления астрономической оптики М., 1980 (разам з Э. А.Вітрычэнкам, Я. В. Трушыным).
  • Научные основы прогрессивной технологии. М., 1982 (у сааўт.).
  • Квантавая электроника. М., 1996.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]