Барыс Дзмітрыевіч Цыганкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Барыс Цыганкоў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Барыс Цыганкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Барыс Дзмітрыевіч Цыганкоў
Нарадзіўся 17 красавіка 1998(1998-04-17)[1] (21 год)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 179 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Расіі Спартак (Масква)
Клубная кар’ера*
2015 — 2017 Сцяг Расіі Спартак (Масква) 0 (0)
2017   Сцяг Расіі Спартак-2 (Масква) 9 (0)
2018 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 16 (1)
Нацыянальная зборная**
2014 — 2015 Сцяг Расіі Расія (да 17) 27 (1)
2015 — 2016 Сцяг Расіі Расія (да 19) 11 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2018.

Барыс Цыганкоў (нар. 17 красавіка 1998, Масква, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванцам акадэміі маскоўскага «Спартака», з 2015 года пачаў выступаць за моладзевы склад клуба. У гэты час паведамлялася аб цікавасці да паўабаронцы з боку амстэрдамскага «Аякса»[2]. У 2017 годзе ў складзе моладзевай каманды «Спартака» стаў пераможцам першыства Расіі. З ліпеня 2017 года адначасова таксама выступаў за фарм-клуб «Спартак-2» у ФНЛ, дзе правёў дзевяць матчаў.

У сакавіку 2018 года падпісаў аднагадовы кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска[3]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе юнацкай зборнай Расіі (да 17 гадоў) у 2015 годзе выступаў на чэмпіянаце Еўропы, дзе заваяваў бронзавыя медалі, пазней таксама гуляў на чэмпіянаце свету. У 2015—2016 гадах гуляў за юніёрскую зборную (да 19 гадоў).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр юнацкага чэмпіянату Еўропы (да 17 гадоў): 2015

Зноскі

  1. Boris Tsygankov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Аякс" интересуется молодым российским футболистом (руск.) . onedivision.ru (2 жніўня 2015). Праверана 24 сакавіка 2018.
  3. Полузащитник Цыганков стал футболистом минского "Торпедо" (руск.) . football.by (23 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. БАРЫС ЦЫГАНКОЎ ПАКIДАЕ МIНСКАЕ “ТАРПЕДА”. tarpeda.org (28 лютага 2018). Праверана 1 сакавіка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]