Масква
| Горад федэральнага значэння | |||||
| Масква | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Москва | |||||
|
|||||
| 55°45′02″ пн. ш. 37°37′03″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Суб’ект федэрацыі | Масква|Масква | ||||
| Кіраўнік | Сяргей Сямёнавіч Сабянін | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | невядома[1] | ||||
| Першая згадка | 1147 | ||||
| Вышыня цэнтра | 156 м | ||||
| Тып клімату | temperate continental climate[d] і Кантынентальны клімат | ||||
| Водныя аб’екты | Масква, Яўза, Vodootvodny Canal[d], Skhodnya Derivation Canal[d] і Канал імя Масквы | ||||
| Часавы пояс | MSD, UTC+03:00 і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | руская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 495, 499 | ||||
| Паштовы індэкс | 101001–135999 | ||||
| Аўтамабільны код | 77, 97, 99, 177, 197, 199, 777 і 799 | ||||
| Код АКАТП | 45000000000 | ||||
| visit-moscow-city.ru (руск.) | |||||
Масква́ (руск.: Москва) — сталіца Расіі, горад федэральнага значэння, адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнай федэральнай акругі і Маскоўскай вобласці, у склад якой не ўваходзіць. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад Расіі і яе суб’ект — 13 274 285 чалавек (2025; 22-і сярод гарадоў свету па колькасці насельніцтва). Цэнтр Маскоўскай гарадской агламерацыі. Самы буйны горад Еўропы па плошчы і насельніцтву.
Археалагічныя дадзеныя сведчаць пра існаванне гарадскога паселішча ў раёне будучага Крамля з XI стагоддзя. Першая пісьмовая згадка пра Маскву адносіцца да 1147 года. Масква — гістарычная сталіца Вялікага княства Маскоўскага, Рускага царства, Расійскай імперыі (у 1728—1732 гадах), Савецкай Расіі і СССР. Горад-герой. У Маскве знаходзяцца федэральныя органы дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі (за выключэннем Канстытуцыйнага суда), пасольствы замежных дзяржаў, штаб-кватэры большасці найбуйнейшых расійскіх камерцыйных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў.
Размешчана на рацэ Маскве ў цэнтры Усходне-Еўрапейскай раўніны, у міжрэччы Акі і Волгі. Як суб’ект федэрацыі, Масква мяжуе з Маскоўскай і Калужскай абласцямі. Масква ўключае 6 гарадскіх населеных пунктаў, у тым ліку 4 гарады і 2 пасёлкі гарадскога тыпу, а таксама вялікую колькасць сельскіх населеных пунктаў. Шэраг падмаскоўных гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктаў быў уключаны ў склад Масквы і страціў свой статус.
Масква — папулярны турыстычны цэнтр. Маскоўскі Крэмль, Красная плошча, Новадзявочы манастыр і Царква Узнясення ў Каломенскім уваходзяць у спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Найважнейшы транспартны вузел: горад абслугоўваюць 6 аэрапортаў, 10 чыгуначных вакзалаў, 3 рачныя порты (зносіны з морамі басейнаў Атлантычнага і Паўночнага Ледавітага акіянаў). З 1935 года ў Маскве працуе метрапалітэн. Масква — спартыўны цэнтр краіны. У 1980 годзе ў Маскве прайшлі XXII летнія Алімпійскія гульні, а ў 2018 годзе горад стаў адным з гаспадароў чэмпіянату свету па футболе.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада Масква паходзіць ад назвы ракі Масква, на берагах якіх паселішча паўстала. Гідронім Масква мае доўгую і багатую гісторыю вытлумачэння яго паходжання, ён вытлумачваўся са славянскага, фінскага, балцкага моўнага матэрыялу. На сёння пераважае балцкае вытлумачэнне, фінскія версіі прызнаныя ўзніклымі з павярхоўных сугуччаў[4]. Гэта падмацоўваецца і балцкім гідранімічным фонам як на працягу цячэння ракі Масквы, так і на тэрыторыі горада Масква. Балцкія назвы ў рэк Лама, Руза, Мажая, Вярэя, Нара, Сярпея, ад якіх гарады Валакаламск, Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў, якія дугой атачаюць Маскву з заходняга боку. У самой Маскве моцны балцкі гідранімічны фон у зоне радыусам 10-15 км ад старога горада, дзе фіксуюцца балцкія назвы (найперш гідронімы, а калі тапонімы, дык вытворныя ад гідронімаў) Яўза, Няглінная, Чармянка, Прэсня, Сетунь, Хімка, Чура, Варгуніха, Кудрына, Бубна, Чачора, Нагаціна, Чартанава[5].
Корань Mask- звязаны з літоўскім maskėti «спешна кудысьці бегаць», maskatuoti «гайдацца падвешаным; гайдаць, зрушваць; спешна ісці; балбатаць; гарэзнічаць», maskatas «лахманы» (кавалкі вопраткі, што развяваюцца на ветры). Назва канфігурацыйнага значэння, адлюстроўвае выгіны рачнога рэчышча: рака Масква звілістая і ў верхнім цячэнні, і ў сярэднім, і на тэрыторыі цяперашняй Масквы (11 вялікіх петляў на 20-кіламетровай прасторы па прамой)[6]. У маскоўскай назве корань Mask- пашыраны пашыральнікам -(u)v-, які таксама вядомы ў літоўскім словаўтварэнні[7].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны ў міжрэччы Волгі і Акі, на ўскраіне Мяшчорскай нізіны. Па тэрыторыі Масквы працякае каля 150 рэчак, большасць з якіх у падземных трубах; самая вялікая рака Масква з прытокамі Яўза і Сетунь. У межы Масквы ўключаны былыя гарады Бабушкін, Любліно, Кунцава, Пярова, Тушына і іншыя населеныя пункты. Падзяляецца на 10 адміністрацыйных акруг.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы І тыс. асновай насельніцтва Масквы былі вяцічы. У канцы XI ст. Масква — невялікі горад з умацаваным цэнтрам і рамесна-гандлёвым пасадам. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1147 годзе як уладанне суздальскага князя Юрыя Далгарукага. На мяжы XII—XIII ст. значны горад Уладзіміра-Суздальскага княства. У 1237—1238 гадах разбурана мангола-татарамі. З канца XIII ст. цэнтр самастойнага княства; пачынальнікам дынастыі маскоўскіх князёў быў Даніл Аляксандравіч, сын Аляксандра Неўскага. З XIV ст. цэнтр Маскоўскага вялікага княства. Каля 1326 года пры Іване I з Уладзіміра ў Маскву перанесена рэзідэнцыя мітрапалітаў рускай праваслаўнай царквы. У 1368 і 1370 гадах войскі Дзмітрыя Іванавіча Данскога адбілі напады на Маскву вялікага князя ВКЛ Альгерда. У Маскве фарміравалася рускае войска, якое ўдзельнічала ў Кулікоўскай бітве 1380 года. У 1382 годзе горад абрабаваў і спаліў хан Тахтамыш.

З канца XV ст. Масква — сталіца Расіі, у сувязі з чым у XV—XVI ст. павялічылася эканамічнае значэнне горада (вытворчасць зброі, тканін, скураных, ганчарных і ювелірных вырабаў), заснаваны Гарматны двор, Парахавы (канец XV ст.) і Манетны (1534) двары. У сакавіку 1564 Іван Фёдараў (Федаровіч) і Пётр Мсціславец выдалі ў Маскве першую друкаваную рускую кнігу («Апостал»). Горад моцна пацярпеў у часы апрычніны (1565—1572, 1575—1576), у 1571 спалены (акрамя Крамля) войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. У 1610 акупіраваны войскамі Рэчы Паспалітай, вызвалены народным апалчэннем пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. З XVII ст. Масква — усерасійскі цэнтр рамеснай вытворчасці і гандлю (у канцы 1630-х г. у горадзе было каля 2 тыс. рамеснікаў), узніклі парахавыя млыны, папяровыя мануфактуры, Гранатны двор і інш. У 1687 заснавана Славяна-грэка-лацінская акадэмія (з 1682 Маскоўская духоўная акадэмія). У 1682 і 1698 у Маскве адбыліся бунты стральцоў. З 1708 цэнтр Маскоўскай губерні, рэзідэнцыя генерал-губернатарства. Пасля пераносу ў 1712 сталіцы Расіі ў Пецярбург Масква засталася важнейшым эканамічным, гандлёвым і культурным цэнтрам краіны. У XVIII ст. развівалася тэкстыльная вытворчасць (палатняныя, шаўковыя мануфактуры, Суконны двор). Паводле перапісу 1701 ў Маскве 16 358 двароў. Пачалося брукаванне вуліц, у 1730 з’явілася вулічнае асвятленне, у 1781—1804 пабудаваны першы ў Расіі водаправод. У 1699 заснавана Бурмістрава палата (пазней Ратуша, з 1720 Магістрат), у 1785 — Гарадская дума. Заснаваны Артылерыйская (1707) і Інжынерная (1712) школы, у 1755 — Маскоўскі ўніверсітэт. У вайну 1812 Масква — цэнтр агульнарасійскага супраціўлення, на 2/3 спалена войскамі Напалеона I. У 1814 тут дзейнічала больш за 250 прадпрыемстваў. З 2-й пал. XIX ст. Масква — найбуйнейшы чыгуначны цэнтр краіны. У канцы 1840-х г. у горадзе з’явіўся першы грамадскі транспарт — «лінейкі», у 1899 — Маскоўскі трамвай.
У пач. XX ст. Масква — буйны сусветны крэдытна-фінансавы цэнтр. Адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1905 — 07 і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. З 1918 года Масква — сталіца РСФСР, у 1922-91 гадах — СССР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася Маскоўская бітва, масквічы сфарміравалі 16 дывізій народнага апалчэння; тут знаходзіліся Дзяржаўны камітэт абароны і Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання. У 1980 ў Маскве прайшлі XXII Летнія Алімпійскія гульні.
З 1990 у Маскве абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. З 1992 Масква — сталіца Расійскай Федэрацыі, горад федэральнага значэння — суб’ект Расійскай Федэрацыі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Масква — адзін з найбуйнейшых у свеце індустрыяльных цэнтраў. У структуры прамысловай прадукцыі вылучаюцца электраэнергетыка, машынабудаванне, хімічная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая і інш. Шмат прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, вядучыя прадпрыемствы авіяцыйнай, ракетна-касмічнай, радыёэлектроннай, прыладабудаўнічай прамысловасці. Вядучае месца займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка, найбольшыя прадпрыемствы: «ЗІЛ», «Маскоўскі падшыпнік», авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне імя Дзяменцьева, вытворчае аб’яднанне «Энергія», завод імя Хрунічава і інш. Нафтаперапрацоўчы завод.
Масква — цэнтр кнігавыдавецтва і кнігадрукавання. Развіваецца кінапрамысловасць. Галоўны фінансавы і інвестыцыйны цэнтр краіны.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вузел чыгунак, аўтамабільных, водных і паветраных шляхоў зносін, рачны порт. Ад Масквы адыходзяць 11 электрыфікаваных чыгуначных ліній, 13 шашэйных дарог, міжнародныя аэрапорты Дамадзедава, Шарамецьева, Унукава, 3 рачных порты (выхады да мораў Атлантычнага і Паўночна-Ледавітага акіянаў). 10 чыгуначных вакзалаў:
Дзейнічаюць Маскоўскі трамвай (з 1899 года) і Маскоўскі метрапалітэн (з 1935 года). З 1933 па 2020 год дзейнічаў Маскоўскі тралейбус.
Навучальныя ўстановы
[правіць | правіць зыходнік]- Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
- Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага
- Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева
- Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М. В. Ламаносава
- Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (дзяржаўны універсітэт)
- Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут (дзяржаўны універсітэт)
- Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (універсітэт)
- Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў
- Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава
Тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі тэатр
- Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгена Вахтангава
- Малы тэатр
- Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага
- Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна
- Маскоўскі драматычны тэатр імя М. М. Ярмолавай
- Маскоўскі Мастацкі тэатр
- Маскоўскі тэатр «Сучаснік»
- Маскоўскі тэатр аперэты
- Расійскі акадэмічны маладзёжны тэатр
- Тэатр на Таганцы
- Рамэн (тэатр)
- Тэатр сатыры (Масква)
- Тэатр імя Массавета
- Тэатр імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
- Дзяржаўны Дарвінаўскі музей
- Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
- Дом-музей В. М. Васняцова
- Мемарыяльная кватэра Пушкіна на Арбаце
- Музей абароны Масквы
- Музей В. А. Трапініна і маскоўскіх мастакоў яго часу
- Музей вады (Масква)
- Музей гісторыі каньяка
- Музей Усходу
- Расійскі музей лесу
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Адраджэнне (помнік)
- Армянскія могілкі
- Благаславёная ў вяках дружба народаў Расіі і Арменіі
- Дарогу качанятам!
- Дзеці — ахвяры заган дарослых
- Дзеці міра
- Дом Мельнікава
- Маскоўскі крэмль
- Новадзявочы манастыр
- Песня (скульптура)
- Першы спадарожнік
- Помнік венгерска-савецкай дружбе
- Помнік героям фільма «Афіцэры»
- Помнік кінакамеры
- Помнік плаўленаму сырку «Дружба»
- Помнік Пятру I
- Помнік франтавому сабаку
- Помнік Шэрлаку Холмсу і доктару Ватсану
- Помнік Янку Купалу
- Працяты Пегас
- Хлеб (скульптурная кампазіцыя)
- Чорны кубаметр
- Маскоўскі планетарый
- Пекін (гасцініца, Масква)
- Храм Клімента Папы Рымскага (Масква)
- Малое Узнясенне
Выдатныя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мітрапаліт Антоній (1924—1986) — епіскап Рускай Царквы; Мітрапаліт Мінскі і Беларускі
- Ян Арлазораў (1947—2009) — расійскі тэатральны і эстрадны акцёр
- Арыстарх Белапольскі (1854—1934) — рускі і савецкі астраном
- Барыс Беразоўскі (1946—2013) — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч
- Яўген Будзінас (1944—2007) — беларускі пісьменнік і журналіст
- Канстанцін Ваншэнкін (1925—2012) — савецкі і расійскі паэт, аўтар слоў да песні «Я люблю цябе, жыццё»
- Уладзімір Высоцкі (1938—1980) — акцёр, паэт, аўтар соцень песень
- Ягор Гайдар (1956—2009) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст
- Іван Дыхавічны (1947—2009) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст
- Людміла Зыкіна (1929—2009) — руская народная і эстрадная спявачка
- Уладзімір Патанін (* 1961) — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч
- Таццяна Пельтцэр (1904—1992) — расійская актрыса
- Пётр I (1672—1725) — 9-ы Цар і Вялікі князь Усяя Русі (з 1682) і першы імператар (20 студзеня 1721) Расійскай імперыі
- Аляксандр Пушкін (1799—1837) — расійскі паэт, драматург і празаік; член Расійскай акадэміі
- Ірына Радніна (* 1949) — савецкая фігурыстка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, дзесяціразовая чэмпіёнка свету
- Аляксей Рыбнікаў (* 1945) — кампазітар, народны артыст Расіі
- Святлана Савіцкая (* 1948) — касманаўт
- Андрэй Сахараў (1921—1989) — савецкі фізік, праваабаронца і палітычны дзеяч
- Андрэй Сіняўскі (1925—1997) — рускі літаратуразнаўца, пісьменнік, літаратурны крытык
- Сяргей Салаўёў (1820—1879) — расійскі гісторык
- Яўген Святланаў (1928—2002) — савецкі расійскі дырыжор, кампазітар і піяніст
- Ігар Старыгін (1946—2009) — савецкі і рускі акцёр тэатру і кіно
- Аляксандр Сувораў (1730—1800) — расійскі палкаводзец
- Павел Траццякоў (1832—1898) — расійскі прадпрымальнік, мецэнат, заснавальнік Траццякоўскай галерэі
- Ірына Хакамада (* 1955) — расійскі палітык
- Пётр Чаадаеў (1794—1856) — рускі філосаф
- Аляксей Чарамухін (1895—1958) — расійскі навуковец
- Леў Яшын (1929—1990) — савецкі футбаліст, брамнік
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Інгальштат, Германія (8 лістапада 1995)
Анкара, Турцыя (1992)
Астана, Казахстан (20 чэрвеня 2000)
Афіны, Грэцыя (7 снежня 2001)
Баку, Азербайджан (13 чэрвеня 1997)
/
Бангкок, Тайланд / Канбаўн[d] (19 чэрвеня 1997)
Баня-Лука, БіГ (2003)
Берлін, Германія (28 жніўня 1991)
Браціслава, Славакія (1999)[15]
Буэнас-Айрэс, Аргенціна (1990)
Бялград, Сербія
Бішкек, Кыргызстан (6 жніўня 1997)
Валансьен, Францыя (1991)
Варшава, Польшча (1993)
Вена, Аўстрыя (1956)
Вільня, Літва[16]
Гавана, Куба
Дзюсельдорф, Германія (1992)
Дубай, ААЭ (2006)
Дэбрэцэн, Венгрыя (19 верасня 2018)[17]
Дэлі, Індыя (25 верасня 2002)
Заграб, Харватыя
Кракаў, Польшча (3 ліпеня 1997)
Краснаярск, Расія (1998)
Куска, Перу (23 чэрвеня 1993)[18]
Кіеў, Украіна (22 кастрычніка 1992)[19]
Лондан, Вялікабрытанія (29 лістапада 2000)
Луганск, Украіна (3 чэрвеня 2022)
Любляна, Славенія (20 мая 2000)
Мадрыд, Іспанія (1979)
Маніла, Філіпіны
Пекін, Кітай (16 мая 1995)
Пхеньян, КНДР (25 студзеня 2002)
Рамала, Дзяржава Палесціна (жнівень 2010)[20][21]
/
Севастопаль, Украіна / Расія (12 студзеня 1995)
Сеул, Паўднёвая Карэя (13 ліпеня 1991)
Талін, Эстонія (16 красавіка 2004)
Токіа, Японія (16 ліпеня 1991)
Тырана, Албанія[22]
Тэгеран, Іран (1996)
Тэль-Авіў, Ізраіль (2001)
Улан-Батар, Манголія (1957)
Чыкага, ЗША (22 красавіка 1997)
Эйндхавен, Нідэрланды[23]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://dlib.rsl.ru/viewer/01003543120#?page=23
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ а б Оценка численности постоянного населения на 1 января 2025 г. и в среднем за 2024 г. и компоненты её изменения — Росстат, 2025.
- ↑ Нерознак В. П. Названия древнерусских городов. — Наука. — М., 1983. — С. 112.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35-42.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 30.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 380—381.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul2018.xlsx Праверана 28 студзеня 2018.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/Popul2019.xls
- ↑ https://www.gks.ru/storage/mediabank/PrPopul2020.xls
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/ Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/
- ↑ https://zastupitelstvo.bratislava.sk/data/att/11916.pdf
- ↑ http://www.ivilnius.lt/pazink/apie-vilniu/miestai-partneriai
- ↑ https://www.debrecen.hu/hu/debreceni/testvervarosok/moszkva Праверана 23 кастрычніка 2022.
- ↑ http://www.aatccusco.com/ciudades_hermanas.php
- ↑ http://consultant.parus.ua/?doc=0A10E557DA
- ↑ https://ramallah.ps/en/Article/9353/International-Cooperation
- ↑ https://www.arcgis.com/apps/MapJournal/index.html?appid=7f43a26bf8094241bcd6ff064bd65f1a
- ↑ http://www.tirana.gen.al/sister_cities.php
- ↑ https://docplayer.nl/50331312-Gemeente-eindhoven-oplegvelraadsvoorstel-herijking-beleid-stedenbanden-en-mondiale-bewustwording-mvb-aa.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масква- Надвор’е Масква