Батанічны сад Польскай акадэміі навук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Батанічны сад Польскай акадэміі навук?
Powsin pan rododendrony1.jpg
Асноўная інфармацыя
Тыпбатанічны сад
ogrod-powsin.pl
Размяшчэнне
52°06′17″ пн. ш. 21°05′42″ у. д.HGЯO
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Батанічны сад Польскай акадэміі навук знаходзіцца ў сталічным жылым раёне Поўсін непадалёк ад цэнтра Варшавы, Польшча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Батанічны сад Польскай акадэміі навук у Поўсіне быў заснаваны ў 1974 годзе. Сад займае плошчу ў 40 гектараў, з якіх у 1990 годзе каля 27 гектараў былі адкрытыя для наведвальнікаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сад падзелены на 5 асноўных частак. Гэта польская флора, дэндрарый, дэкаратыўна-прыкладныя расліны, дэкаратыўныя расліны і экзатычныя расліны. Батанічны сад сабраў больш за 9,5 тысячы сартоў і разнавіднасцей раслін.

Калекцыю польскай флоры складаюць расліны, якія натуральна сустракаюцца на тэрыторыі Польшчы. Калекцыя садавіны ўключае ў сябе фруктовыя дрэвы, кусты і шматгадовыя расліны. Акрамя добра вядомых, распаўсюджаных відаў і сартоў, можна пабачыць менш вядомыя, старыя сарты.

Powsin pan rododendrony1.jpg

Водныя расліны растуць у водных рэзервуарах, а на іх берагах — расліны, якія патрабуюць вільготных і балоцістых земляў.

У аранжарэях батанічнага саду сабраная багатая калекцыя экзатычных раслін з субтрапічных і трапічных раёнаў свету. Гэтая калекцыя падзеленая на пяць частак паводле патрабаванняў раслін адносна клімату і асяроддзя пражывання. Вялікую групу складаюць цытрусавыя расліны. Іх калекцыя з’яўляецца найбуйнейшай у Польшчы.

Калекцыю дэкаратыўных раслін складаюць больш за 900 відаў і разнавіднасцяейфлоры, сярод якіх асаблівай увагі заслугоўвае адкрыты ў 2000 годзе разарый, з вялікай колькасцю разнавіднасцей ружы[1].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

  • Багуслаў Мольскі (1974—1989)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]