Баярская дума

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цар Міхаіл Фёдаравіч і баяры

Баярская дума, орган кіравання ў Рускай дзяржаве. З'явілася працягам княжай думы у новых гістарычных умовах Маскоўскага княства. Без думы не абыходзіўся ні адзін гасудар, не выключаючы і Івана Грознага. Самастойнай ролі баярская дума не адыгрывае, яна, заўсёды дзейнічае разам з царом, складаючы сумесна з гаспадаром адзіную вярхоўную ўладу. Гэтае адзінства асабліва рэльефна выяўлялася ў справах заканадаўства і ў міжнародных зносінах. Па ўсіх справах выносілася рашэнне ў наступнай форме: «Гасудар прыказаў і баяры прысудзілі» або «Па гасудараву ўказу баяры прысудзілі». Баярская дума праіснавала да канца XVII стагоддзя і пазней была ператвораная ў сенат.