БелХард
«БелХард» | |
---|---|
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 13 студзеня 1994 |
Заснавальнікі | Ігар Мамоненка, Андрэй Грыгарцэвіч |
Размяшчэнне | Мінск, будынак Белпобыттэхпраекта, вул. Мельнікайтэ, д. 2 |
Галіна | Інфармацыйныя тэхналогіі |
Прадукцыя | Праграмнае забеспячэнне |
Даччыныя кампаніі | «ЭкспертЦэнтр», газета «Камп'ютарныя весткі» |
Сайт | www.belhard.com |
«БелХард Груп» (англ.: BelHard) — беларускае прадпрыемства распрацоўкі апраграмавання, заснаванае ў 1994 годзе ў Мінску.
Прадукты[правіць | правіць зыходнік]
- «Аіпсін» — праграма для наркакантролю
- «КрыптаКор» (анг. CryptoCore) — праграма шыфравальнай абароны
- «Маша» — праграма кіравання дашкольнай установай
- «СіМона» — праграма нагляду за справаводствам
- «Эксперт» — база даных аб праве Беларусі
- «3D FashionDesign» (бел.: 3-вымерны дызайн крою) — праграма мадэлявання адзення
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У студзені 1994 г. інжынер-даследчык Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Мамоненка і Андрэй Грыгарцэвіч заснавалі прадпрыемства «БелХард» для збыту камп'ютараў амерыканскай кампаніі «Х'юлет-Пакард» (Пала-Альта, акруга Санта-Клара(англ.) бел., штат Каліфорнія). У лістападзе 1995 г. прадпрыемства стала дыстрыб'ютарам з уласнай сеткай збыту. У 1996 г. «БелХард» стаў прадстаўніком у Беларусі амерыканскага вытворцы праграм праектавання(англ.) бел. і абсталявання для лёгкай прамысловасці «Гербер Тэхналогія»(англ.) бел. (Толанд(англ.) бел., шт. Канектыкут). Пасля пачаў прадстаўляць у краіне ізраільскага вытворцу тэлефонных станцыяў(англ.) бел. «Тадыран Тэлекам»(англ.) бел.. Адначасна адчыняюцца майстэрня рамонту камп'ютараў, газета «Камп'ютарныя весці» і радыёстанцыя. Даччыны «ЭкспертЦэнтр» пачынае падаваць паслугі доступу да лічбавай базы прававых звестак.
У 1998 г. «БелХард» атрымаў першы замежны заказ на распрацоўку праграмнага забеспячэння. У 2002 г. адчыніў школу праграмавання. У 2003 г. пачаў падаваць паслугі вэб-дызайну. У 2005 г. пачалася распрацоўка апраграмавання пад мабільныя аперацыйныя сістэмы. У 2006 г. «БелХард» адчыніў часопіс «Мой Інтэрнэт». У 2007 г. уступіў у Беларускі парк высокіх тэхналогій і асвоіў паслугі сістэмнай інтэграцыі(англ.) бел.. У 2008 г. упершыню распрацаваў сеціўныя банкаўскія сістэмы з выкарыстаннем лічбавага подпісу. У 2009 г. «БелХард» стварыў праграму шыфравання і адчыніў уласную працоўню. У 2014 г. на прадпрыемстве распрацавалі праграму для наркакантролю «Аіпсін»[1].
Зноскі
- ↑ Аляксей Арэшка Беларускія ІТ-спецыялісты дапамаглі расійскім праваахоўнікам ідэнтыфікаваць смяротныя спайсы. БелаПАН (22 лістапада 2014). Праверана 29 мая 2015.