Беларуская вайсковая камісія па арганізацыі беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце
Беларуская Вайсковая Камісія па арганізацыі Беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце — орган стварэння беларускіх вайсковых частак у складзе войска Расійскай дзяржавы. Створаны 9 студзеня 1918 года загадам № 1332 Памочніка Аўгусьцейшага Галоўнакамандуючага арміямі Румынскага фронту генералам ад інфантэрыі Шчарбачовым.
Дзейнічала на тэрыторыі Каралеўства Румынія і Малдаўскай Рэспублікі. Падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску і інтарнацыянальнай «Нацыянальна-тэрытарыяльнай дэмакратычнай арганізацыі фронту» з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Арменіі, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Летувы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі, ад сібірыкоў. Беларусь прадстаўляў Павел Данатавіч Манцэвіч.
Вынікі працы[правіць | правіць зыходнік]
2 лютага 1918 году загадам № 1436 з 4-га Армейскага корпуса пачалося фармаванне Беларускай дывізіі на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі. Дывізію планавалі перакінуць у лютым 1918 года ў Менск на дапамогу Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе дзеля барацьбы з польскімі баявікамі з мэтай распаўсюджання беларускай улады на ўвесь горад. Але не атрымалася. Дывізія была інтэрнаваная Каралеўствам Румынія.
Супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]
- cтаршыня камісіі генерал-маёр Пажарскі
Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Алег Латышонак. «Жаўнеры БНР». 2009 г.
- С. К. Беларускія вайсковыя фармаваньні на б. румынскім фронце // Крывіч №2. 1923. С. 41-44. // на pawet.net
- Данілюк Тодар, успаміны. Спадчына №5 - 1995 С. 11-31