Беларуская рада даверу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:33, 21 жніўня 2010, аўтар M.L.Bot (размовы | уклад) (дадаю шаблон {{НК}} using AWB)

Шаблон:Вызнч — дарадчы орган з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пры генеральным камісары Беларусі на акупіраванай тэрыторыі ў чэрвені - снежні 1943 г..

Створана 27 чэрвеня 1943 г. ў г. Мінску па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ з асобаў, што супрацоўнічалі з нацыстамі. У яе склад увайшлі В.Л. Іваноўскі (старшыня), Ю. Сабалеўскі (намеснік старшыні), К. Гуло, С. Цытовіч, У. Козел, В. Трахімовіч, Ц. Горгенгаймер, І. Душэўскі, Булат, І. Галяк, Н. Абрамава, М. Ганько, К. Рабушка, А. Калубовіч.

Беларуская рада даверу мела на мэце збор і апрацоўку прапаноў і пажаданняў акупацыйным уладам, удзел з дарадчым голасам у пасяджэннях генеральнага камісарыята "Беларусь".

У снежні 1943 Беларуская рада даверу ператворана ў Беларускую цэнтральную раду.