Беларуская хатка (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Беларуская хатка, Мінск)
Перайсці да: рух, знайсці

«Беларуская хатка» ў Мінску — клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 19161920 гг. праводзіў культурна-асветіцкую работу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэнню беларускага дзяржаўнага тэатра.

Напачатку ў «Беларускай хатце» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У. Галубок, М. Багдановіч, З. Верас, У. Фальскі і іншыя), на якіх чыталі творы беларускіх пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатральная трупа пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча, Мінскае таварыства працоўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і іншыя. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыядычным друку (газета «Вольная Беларусь», «Беларусь»).

Актывістка беларускага маладзёжнага руху Апалонiя Савёнак-Раткевіч так згадвала пра актывістаў мінскай «Беларускай хаткі»:

"

Гэтыя выдатныя людзi выбралi найвастрэйшую зброю — мастацкае слова. Яны прамаўлялi да нас вуснамi нашых паэтаў адраджэнцаў… Гэта было для нас i навукай, i клiчам, i загадам, i праграмай дзейнасцi. Мы бачылi iдэю, тую высокую, велічную iдэю змагання за волю свае Бацькаўшчыны i свайго народу…

"

Спроба адрадзіць культурна-асветніцкую дзейнасць клуба ў 1921 г. не падтрымана афіцыйнымі ўладамі.

Літаратурва[правіць | правіць зыходнік]

  • Савёнак, А. Калiсьцi ў Мiнску / А. Савёнак // Беларуская мова i лiтаратура ў школе. — 1991. — № 12. — С. 17-19.
  • Шчаўлінскі, М. Ва ўмовах вайны. Развiццё беларускай культуры ў 1914—1918 гадах / М. Шчаўлінскі // Беларуская думка. — 2016. — № 6. — С. 90-93.