Белдзіпразем
Белдзіпразем | |
---|---|
Заснаванне | 30 сакавіка 1961 |
Сайт | belgiprozem.by |
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем» — праектны інстытут, размешчаны ў Мінску па вуліцы Казінца, 86, корпус 3.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліканскі праектны інстытут па землеўпарадкаванні «Белдзіпразем» утвораны 30 сакавіка 1961 года для вырашэння задач карэннага паляпшэння арганізацыі землеўпарадкавання, удасканалення тэхналогіі праектна-вышукальных работ, стварэння належных умоў для забеспячэння калгасаў і саўгасаў землеўпарадкавальнай дакументацыяй. Інстытуту былі падначалены землеўпарадкавальныя партыі і атрады абласных аддзелаў землеўпарадкавання, аб’яднаныя ў шэсць землеўпарадкавальных экспедыцый. Ужо ў першыя гады дзейнасці інстытут выконваў па заказах сельскагаспадарчых арганізацый работы па ўнутрыгаспадарчым землеўпарадкаванні, абнаўленні планава-картаграфічнага матэрыялу, выдачы дзяржаўных актаў на бестэрміновае карыстанне зямлёй.
У 1969 г. была праведзена арганізацыйная перабудова інстытута: пяць абласных экспедыцый былі ператвораны ў філіялы «Белдзіпразем», а Мінская ў якасці вытворчага аддзела ўвайшла ў склад галаўной арганізацыі. У сувязі з паскораным развіццём прадукцыйных сіл і ўдасканаленнем вытворчых адносін, ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі рэспублікі значна ўзрастала роля зямлі як найважнейшага сродку вытворчасці і прыроднага рэсурсу. Адпаведна заўважна ўскладняліся задачы землеўпарадкавання. Паспяховае вырашэнне іх патрабавала далейшага ўмацавання і развіцця землеўпарадкавальнай службы, а таксама інстытута «Белдзіпразем».
На момант распаду Савецкага Саюза і ўтварэння Рэспублікі Беларусь галаўное прадпрыемства ў г. Мінску, а таксама філіялы ў Гродна, Віцебску, Гомелі, Брэсце мелі сучасныя вытворчыя карпусы. Актывізаваўся прыток новых кадраў. З цягам часу інстытут ператварыўся ў магутнае і добра аснашчанае прадпрыемства, дзейнасць якога была накіравана на выкананне дзяржаўных задач у галіне землеўпарадкавання.
У 1996 годзе інстытут быў перайменаваны ў дзяржаўнае прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем», а ў студзені 2000 года перарэгістраваны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем».
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем», з’яўляючыся галаўной арганізацыяй, мае ў структуры пяць Даччыных унітарных прадпрыемстваў у гарадах Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 21 студзеня 2022.