Перайсці да зместу

Бент Хамер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бент Хамер
англ.: Bent Hamer
Дата нараджэння 18 снежня 1956(1956-12-18)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, пісьменнік, кінапрадзюсар, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0357584
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бент Хамер (нарв.: Bent Hamer, нар.18 снежня 1956) — нарвежскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Бэнт Хамер нарадзіўся ў Санефіёрдзе (Нарвегія) 18 снежня 1956 года. Вывучаў літаратуру і тэорыю кіно ў Стакгольмскім універсітэце, займаўся ў Стакгольмскай кінашколе. У дадатак да сваіх будучых фільмаў, пісаў сцэнарыі і быў рэжысёрам некалькіх кароткаметражных дакументальных фільмаў.

Прэм’ера яго першага фільма «Яйкі» адбылася ў 1995 годзе на Канскім кінафестывалі, дзе ён быў паказаны ў секцыі Двух тыдняў рэжысёраў. У тым жа годзе фільм быў адабраны ў конкурсную праграму на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, дзе яму была прысуджана ўзнагарода за найлепшы дэбют; таксама ён атрымаў прэмію ФІПРЭСІ ў 1995 на кінафестывалі ў Таронта.

Зняты ў 2003 годзе фільм «Кухонныя байкі» (англ.: Kitchen Stories) быў паказаны на многіх міжнародных фестывалях, а таксама быў прадстаўлены ад Нарвегіі на прэмію Оскар як лепшы фільм на замежнай мове.

У красавіку 2004 Бент Хамер пачаў здымкі фільма «Давераная асоба» (англ.: Factotum) паводле аднайменнага рамана амерыканскага пісьменніка Чарльза Букоўскі. Сцэнарый быў напісаны Хамерам і Джымам Старкам («Таямнічы цягнік», «Халодная ліхаманка»), які спрадзюсаваў фільм разам з Крысціянам Уолкерам (American Splendor). Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Касмарама ў Тронхейме, Нарвегія, 12 красавіка 2005 года.

Хамер з’яўляецца ўладальнікам і заснавальнікам кінакампаніі Буль-Буль (Bulbul Films), заснаванай у Осла ў 1994 годзе.

Зноскі

  1. Bent Hamer // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.