Беотыя
| Беотыя Νομός Βοιωτίας | |
| Сталіца | Левадыя |
| Насельніцтва | 130 768 (2005 г.) |
| Плошча | 2952 км² |
| Шчыльнасць насельніцтва | 44,3 чал./км² |
| Правінцыі | 2 |
| Колькасць дымаў | 18 |
| Колькасць супольнасцяў | {{{супольнасцяў}}} |
| Паштовыя індэксы | 32x xx, 190 12 |
| Тэлефонныя коды | 26x0 |
| Аўтамабільны код | BI |
| ISO 3166-2:GR | GR-03 |
| Сайт | www.viotia.gr |
| Номы перыферыі Цэнтральная Грэцыя | |
Бео́тыя (грэч. Βοιωτία) — адзін з номаў у адміністрацыйнай акрузе Цэнтральная Грэцыя. Сталіца нома — горад Левадыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі вобласці, размешчанай у Сярэдняй Грэцыі, першыя дзяржаўныя ўтварэнні з’явіліся ў III—II тысячагоддзях да нашай эры. У VI стагоддзі да нашай эры ўзнікла федэратыўная дзяржава, аснову якой склаў саюз гарадоў Беотыі. Узначальвалі саюз Фівы. Гэтая дзяржава ў IV стагоддзі (пры Пелапідзе і Эпамінондзе) мела найбольшую палітычную сілу ў Старажытнай Грэцыі. Аднак вайна са Спартай у 378—362 гадах да нашай эры аслабіла саюз гарадоў Беотыі, які ў 338 годзе да нашай эры распаўся. Зноў дзяржава аднавілася ў III—II стагоддзях да нашай эры. У II стагоддзі да нашай эры Грэцыя была заваявана Рымскай дзяржавай, пасля чаго саюз гарадоў Беотыі канчаткова спыніў існаванне[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 1996, с. 102—103.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беотыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 102—103. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).