Беразіно (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беразіно — археалагічны помнік каля вёскі Беразіно Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішчы[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на ўзгорку пад назвай «Талерка». Вышыня 17-18 м. Пляцоўка памерам 49-47 м. З поўдня, паўднёвага ўсходу і паўднёвага захаду вал і роў. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1992 годзе — А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,2-0,8 м. Знойдзены фрагменты глінянага посуду, абпаленыя камяні, кавалкі шлаку, косці жывёл. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур (III—IV ст.).

Курганны могільнік[правіць | правіць зыходнік]

Курганны могільнік-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на паўночным захадзе ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Выскадніца. Налічваецца 18 насыпаў.

Курганны могільнік-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад маста праз раку Бярэзіну, на левым беразе ракі, ва ўрочышчы Адверніца. 2 насыпы, адзін вышынёй каля 1 м і дыяметрам да 2 м, другі за 20 м ад першага ў заходнім напрамку вышынёй каля 0,5 м і дыяметрам 1,5 м. Недалёка ад насыпаў знойдзены каменныя рубіла, сякера з адбітай палавінай абуха. У двары жыхара вёскі І. Казлоўскага ляжаў камень правільнай авальнай формы (20×30 см) з ёмістасцю. Паводле сведчання гаспадара, яго знайшлі паблізу курганоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
  • Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]