Перайсці да зместу

Блакітныя сыры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сыр "Ля Рош"

Блакітныя сыры — група сыроў, якая мае зялёна-блакітнаваты колер сырнай масы, які ёй надае грыбніца высакароднай цвілі (спецыяльныя віды цвілі роду Penicillium, напрыклад Penicillium roqueforti або Penicillium glaucum)

Для падрыхтоўкі гэтых сыроў тварогавую масу перад паспяваннем засяваюць спорамі цвілі і доўгімі іголкамі або іншымі спосабамі робяць паветраныя каналы ўнутры сырнай масы. Паветра дае магчымасць блакітнай цвілі развіцца ўнутры сыру.

Цвіль надае такім сырам асаблівы водар.