Перайсці да зместу

Блех

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Ліберман, Бяленне на траве, палатно, алей, 1882 годю

Блех[1] — месца, дзе адбельвалі бялізну.

Звычайна луг каля рэк, на паўднёвым схіле з падвышанай інтэнсіўнасцю сонечнага святла. Льняныя або канапляныя тканіны — лепш за ўсё ў маі-чэрвені — рассцілалі на траве, каб высахлі дабяла на сонцы. Каб паскорыць адбельванне, тканіну аблівалі вадой. Гэты занятак называўся бяленнем. Пазней блехам называлі месца, дзе размяшчалі бялільні (палатна або воску) і валяльныя майстэрні[be-tarask], пральні, лугавальныя або фарбавальныя майстэрні. Гэтыя майстэрні патрабавалі значнай колькасці вады і гідраэнергіі, таму размяшчаліся каля рэк.

  1. Блех - Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017). verbum.by. Праверана 9 студзеня 2026.