Блуфілдскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блуфілдскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Bluefield State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Bluefield State University
Заснаваны 1895
Студэнты 1 243[1]
Размяшчэнне Блуфілд, Заходняя Вірджынія, ЗША
Сайт bluefieldstate.edu

Блуфілдскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Bluefield State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Блуфілд у штаце Заходняя Вірджынія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў раней складалі афраамерыканцы. Нягледзячы на ​​гэта сярод студэнтаў бакалаўрыяту цяпер больш за 80% — гэта "белыя". Блуфілдскі інстытут для каляровых людзей быў заснаваны ў 1895 годзе як вучэльня для афраамерыканцаў, бо ў той час Канстытуцыя Заходняй Вірджыніі забараняла інтэграваную расавую дзяржаўную адукацыю.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж інжынерыі і тэхналогій
  • Каледж навук аб здароўі
  • Школа крымінальнай юстыцыі
  • Школа адукацыі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]