Блізкія пячоры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блізкія пячоры. Аўтар Абрахам ван Вестэрвельд, 1651 год.
Нятленныя мошчы Ільі Мурамца у Бліжніх пячорах

Блізкія пячоры, або Антоніевы пячоры — комплекс падземных пячор у Кіева-Пячэрскай Лаўры, дзе спачываюць мошчы пячэрскіх падзвіжнікаў.

Заснаваныя ў 1057 годзе, калі Святы Антоній назваў Святога Варлаама першым ігуменам Кіева-Пячэрскага манастыра. Манах Антоній вывеў сябе з манастыра і пазней пасяліўся на новым узгорку, дзе ён выкапаў новае падземнае памяшканне, і на гэтым месцы цяпер размешчаны Блізкія пячоры.

У гэтых пячорах знаходзіцца пахаванне заснавальніка Пячэрскага манастыра прападобнага Антонія. З трох існуючых уваходаў ў Блізкія пячоры першапачатковым быў, верагодна, заходні, у які можна было патрапіць з бабінца Крыжаўзвіжанскай царквы. Блізкія пячоры адвеку стагоддзяў складаліся з трох вуліц, звязаных паміж сабой пераходамі. Галоўнай з'яўляецца Пячэрская вуліца, да якой прымыкае царква Увядзення Багародзіцы ў Храм — самая вялікая ў Бліжніх пячорах.

Яшчэ адно з самых старажытных аддзяленняў у Блізкіх пячорах вядзе да так званай «агульнай трапезы» пячэрскіх айцоў, дзе пры прападобным Антоніі браты збіралася на сумесную трапезу.

Пахаванне прападобнага Антонія размешчана ў адгароджаным завалам аддзяленні пячор. Насупраць — царква ў яго гонар, пабудаваная ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Бакавое аддзяленне ад яе вядзе да крыпты «Батыем забітых». У 1696 годзе Кіеўскі мітрапаліт Варлаам (Ясінскі) пабудаваў трэцюю царкву ў Бліжніх пячорах у гонар прападобнага Варлаама, першага ігумена Пячэрскага. Гэтая царква была добраўпарадкавана ў былой келлі. У 1830 годзе падлога ў пячорах была выкладзена чыгуннымі плітамі, вырабленымі ў Туле.

У пячорным калідоры прыцягваюць увагу ўмураваныя ў тоўшчу сцяны акенцы пустэльнікаў. У выніку больш позніх пераробак хады Блізкі пячор страцілі першасныя габарыты. Цяпер іх шырыня дасягае 1,5 м, вышыня — 2,5 м. Агульная даўжыня падземных калідораў Блізкіх пячор складае 383 м.

У Блізкіх пячорах спачываюць мошчы 79 святых, сярод якіх Нестар Летапісец, іканапісцы Аліпій Пячэрскі і Рыгор, таксама як і парэшткі эпічнага героя Ільі Мурамца. Даследаванні яго парэшткаў паказалі, што Ілья Мурамец памёр ад колатага раненні[1]. Паводле легенды, анёлы перанеслі цела Іллі Мурамца з месца яго смерці ў памяшканні Лаўры.

У гонар святых, пахаваных у Бліжніх пячорах ўстаноўлена святкаванне — Сабор прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх Блізкіх пячор.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Malikenaite, Ruta (2003).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]