Бог Докінза: Гены, мемы і сэнс жыцця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бог Докінза: Гены, мемы і сэнс жыцця
Dawkins' God: Genes, Memes, and the Meaning Life
Аўтар Алістэр Макграт
Мова арыгінала англійская
Выдавецтва John Wiley & Sons
ISBN 978-1-405-12538-3 ISBN 978-1-405-12538-3

«Бог Докінза: Гены, мемы і сэнс жыцця» (Dawkins' God: Genes, Memes, and the Meaning of Life) — кніга Алістэра Макграта, прысвечаная крытыцы атэістычнай пазіцыі Рычарда Докінза.

Змест кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Кніга пачынаецца з агляду дарвінізму і тэорыі эвалюцыі. Затым аўтар прыводзіць ідэю Докінза аб тым, што дасягненні сучаснай навукі павінны пераканаць любога разважлівага чалавека ў неіснаванні Бога. У кнізе выказваюцца наступныя думкі:

  • Навука не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць існаванне Бога;
  • Тэорыя эвалюцыі аднолькава суадносіцца з любым светапоглядам: атэістычным, агнастычным і хрысціянскім;
  • Ідэя Докінза аб ролі мемаў ў развіцці чалавецтва больш антынавучная, чым хрысціянскія дагматы[1];
  • Докінз некампетэнтны ў пытаннях рэлігіі і няправільна характарызуе вернікаў.

У прыватнасці, Макграт сцвярджае, што заява Докінза аб тым, што рэлігія патрабуе сляпой, беспадстаўна веры, не адпавядае хрысціянскай пазіцыі. Больш таго, ён сцвярджае, што падобнай веры патрабуюць менавіта «атэістычныя тэорыі» Докінза — так як, на думку Макграта, ён і сам не падмацоўвае іх доказамі.

Адказ Докінза[правіць | правіць зыходнік]

У адказ на гэтую кнігу і на абвінавачванні ў некампетэнтнасці ў пытаннях рэлігіі Рычард Докінз пісаў:

Канешне, мне і раней сустракалась гэтая кропка гледжання. На першы погляд, яна прывабная. Але гэта кропка гледжання мае на ўвазе, што ў хрысціянскай тэалогіі ёсць рэчы, у якіх можна быць некампетэнтным. Аснова маіх перакананняў у тым, што хрысціянская тэалогія беспрадметная; яна бязладная, беззмястоўная; пазбаўлена логікі і сэнсу. Мяркую, што Макграт мог бы далучыцца да мяне ў маім нявер'і ў фей, астралогію ці молат Тора. Як бы ён адказаў, калі б казачнік, астролаг ці вікінг абвінавацілі б яго ў некампетэнтнасці?

[2]

Зноскі

  1. Dawkins' God: Genes, Memes, and the Meaning of Life, часть 4 («Cultural Darwinism? The Curious „Science“ of Memetics»), стр. 119—139
  2. Krejci-Papa M.Taking On Dawkins' God An interview with Alister McGrath Архівавана 7 лютага 2015 года. // Science & Theology News, 2005-04-25