Брыджы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мужчына ў брыджах

Брыджы (англ.: breeches або britches) — кароткія штаны ніжэй каленаў, якія шчыльна ахопліваюць ногі. Гістарычна, у XVI—XVIII стст., частка стандартнага заходнееўрапейскага мужчынскага касцюма, таксама вядомая як кюлоты; у пазнейшыя часы насіліся з высокімі ботамі і выкарыстоўваліся для верхавой язды. Выкарыстоўваецца як элемент спартыўнай формы ў амерыканскім футболе, бейсболе і інш.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

«Breeches» — вядомы з 1205 года прыклад двайнога множнага ліку. Слова bréc або breoc («брэ») прыйшло са стараанглійскай, а да гэтага са старафранцузскай мовы і ўжо з'яўлялася множным лікам ад слова bróc, якое азначае «адзенне для ног і тулава».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]