Брэсцкі завод бытавой хіміі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ААТ «Брэсцкі завод бытавой хіміі» — прадпрыемства па вытворчасці парфумерыі і бытавой хіміі. Знаходзіцца ў г. Брэст, вул. Беларуская, 51.

Выпускала парфумерна-касметычную прадукцыю (лакі і мусы для валасоў Belaluxe і Цудоўная лэдзі, пены для галення Brillet і Blaze, шампуні і бальзамы для валасоў, гелі для душа, пены для ваннаў, вадкае мыла), бытавую хімію (асвяжальнікі паветра, сродкі для мыцця, кандыцыянеры, інсектыцыды і рэпеленты, антыстатыкі), аўтакасметыку, сродкі для будаўніцтва і рамонту (змазкі, клейныя сродкі, антысептык, насычэнні для драўніны), сродкі тэхнічнага прызначэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства створана ў 1970 годзе, першая лінія здадзена ў эксплуатацыю ў 1973 годзе, другая — у 1975 годзе.

У 2005 годзе ў складзе завода былі два цэхі — аэразольных прэпаратаў і сінтэтычных мыйных сродкаў, клеяў і палімернай тары.

30 лістапада 2016 года на прадпрыемстве пачалася працэдура санацыі.

Да 2017 года на заводзе працавала 98 чалавек, а цэхамі прадпрыемства карысталіся амаль 30 прадпрыемстваў.

30 лістапада 2019 года завод быў прызнаны банкрутам з пачаткам ліквідацыйнай вытворчасці да 30 верасня 2020 года[1]. Пасля тэрмін ліквідацыйнай вытворчасці неаднаразова працягваўся.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гран-пры, залаты і срэбны медаль на конкурсе Хрустальны лотас (2009, 2011), прэмія Лепшы тавар года Рэспублікі Беларусь, Навінка года (2009, 2011).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.