Брэсцкі кадэцкі корпус
| Аляксандраўскі Брэсцкі кадэцкі корпус (Брэсцкі кадэцкі корпус) | |
|---|---|
| Будынак у Брэсце ў 1841-1854 гадах, дзе размяшчаўся Брэсцкі кадэцкі корпус. | |
| Дэвіз |
|
| Заснаваны | 1841 |
| Закрыта | 1863 |
| Тып | кадэцкі корпус |
| Краіна | Расійская імперыя |
| Адрас | |
Брэсцкі кадэцкі корпус або Аляксандраўскі Брэсцкі кадэцкі корпус, з 1857 — Аляксандраўскі кадэцкі корпус — кадэцкі корпус, расійская сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова закрытага тыпу ў Брэсце для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей да вайсковай службы.
Гісторыя корпуса
[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнічаў у 1842—1863 гадах. Заснаваны на сродкі скарбу, а таксама памешчыкаў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Беластоцкай губерняў.
Найменне «Аляксандраўскі» — у імя будучага імператара Аляксандра II, які ў 1849—1855 гадах быў галоўным начальнікам (шэфам) кадэцкіх карпусоў Расіі. Размяшчаўся ў пераабсталяваным будынку бернардзінскага кляштара на Валынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Быў разлічаны на 400 навучэнцаў (кадэтаў). На вучобу прымаліся дзеці дваран, штаб- і обер-афіцэраў узростам 9,5—11,5 гадоў. Выкладаліся агульнаадукацыйныя прадметы за курс гімназіі (мовы, прыродазнаўчыя і грамадазнаўчыя навукі), страявая падрыхтоўка, верхавая язда, ружэйная стральба, фехтаванне, гімнастыка, плаванне, музыка і танцы. Выпускнікоў накіроўвалі пераважна ў юнкерскія вучылішчы[1].

У сувязі з пачаткам Крымскай вайны 1853—1856 гадоў і абвяшчэннем ваеннага становішча ў Брэсцкай крэпасці Брэсцкі кадэцкі корпус у 1854 годзе пераведзены ў Маскву, а ў 1860 годзе — у Вільню, дзе ў 1863 годзе скасаваны з рэформай ваенна-навучальных устаноў.
Многія з выхаванцаў корпуса пазней сталі дзеячамі рэвалюцыйнага руху ў Расіі, кіраўнікамі і ўдзельнікамі паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі, Літве і Польшчы, у тым ліку П. І. Адамовіч, Я. В. Дамброўскі, Я. Ф. Кульчыцкі, Б. В. Люгайла, І. А. Падбельскі, З. У. Падлеўскі, Б. С. Паўловіч, Я. А. Пыдзеўскі, М. В. Сакалоў, А. Г. Стаброўскі, П. Ф. Уладычанскі і іншыя.
У Брэсцкім кадэцкім корпусе навучаўся будучы беларускі мастак Апалінар Гараўскі і яго браты. У кадэцкім корпусе мастацкія здольнасці Апалінара заўважыў адзін з выхавальнікаў, палкоўнік Бенуа, заахвочваў маляваць і пазнаёміў з сваім братам вядомым архітэктарам Мікалаем Бенуа.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- 1842—1852 — Аляксандр Пятровіч Гельмерсэн;
- 12 мая 1852 — 9 чэрвеня 1852 — Мэйнандэр;
- 9 чэрвеня 1852 — 25 сакавіка 1854 — Уладзімір Мікалаевіч Назімаў;
- з вясны 1854 — Фёдар Філіпавіч Рэдыгер;
- 1859—1863 — Мікалай Карлавіч Баўмгартэн.
Педагогі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Вікенцьевіч Альберціні;
- Антон Іванавіч Лакс;
- Мікалай Пятровіч Някрасаў;
- Аляксандр Дзмітрыевіч Гарамыкін;
- Траадзій Васільевіч Шаўроў;
- Аляксандр Карлавіч Румель;
- Міхаіл Яўсеевіч Дзяругін;
- Карл Карлавіч Эрнрот;
- Іван Майсеевіч Зайцаў;
- Эдуард Мікалаевіч Лунд
- Пятро Андрэйовіч Берг
- Канстанцін Мацвеевіч Хадкевіч,
- Васіль Барысавіч Чысцякоў,
- Іван Ягоравіч Цюрын,
- Мікалай Пятровіч Лектарскі,
- Эрнест Лаўрэнцьевіч Жэрбе,
- Ілья Сцяпанавіч Едзінеўскі,
- Мікіта Аляксеевіч Гарызонтаў,
- Генрых Карлавіч Ланкенау,
- Карл Карлавіч Марэль,
- Роберт Іванавіч Джозефсан,
- Адам Іванавіч Казьмян
і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Александровский Брестский кадетский корпус. www.ruscadet.ru. Праверана 20 лістапада 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Александровский Брестский кадетский корпус // A (метка английского Ллойда) — Алжирия. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911. — С. 252—253. — (Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]; 1911—1915). (руск.)
- П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842–1863). — Минск: ГИУСТ БГУ, 2007. — 183 с. — ISBN 978-985-6739-74-6. (руск.)
- Еленский Осип «Мои воспоминания о забытом корпусе» // Русская старина. — 1895. — Т.83. № 6. — С.143—169; Т.84. № 11. — С.185—203. (руск.)
- Кадэцкі корпус // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С.9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэсцкі кадэцкі корпус- (руск.) Брестский Александровский кадетский корпус // Сайт выпускников Минского СВУ
- (руск.) Кадеты и кадетские корпуса российской империи Архівавана 19 лістапада 2010.