Перайсці да зместу

Бугаку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Два акцёры выконваюць танец бугаку

Бугаку — японскае музычна-танцавальнае прадстаўленне. З'яўляецца часткай гагаку — выканальніцкіх традыцый, якія незалежна ад паходжання і формаў апякуюцца Імператарскім дваром. Створаны ў 701 годзе з мэтай практычнага асваення прыдворнай культуры Кітая, бугаку да канца перыяду Хэян (794-1185) існаваў толькі як прыдворны тэатр, а затым зрабіўся часткай будысцкіх рытуалаў і сінтаісцкіх абрадаў і свят ва ўсёй Японіі, адначасова захоўваючы свой статус пры двары.

У межах бугаку ўпершыню быў распрацаваны і ужыты дзё-ха-кю (уступ-развіццё-завяршэнне) — кампазіцыйна-рытмічны прынцып, які зрабіўся ўніверсальным і для іншых тэатральных формаў Японіі. Сучасны рэпертуар бугаку складаюць масачныя і безмасачныя танцы.