Бук-М2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бук-М2Э

Бук-М2 (індэкс — 9K317, паводле класіфікацыі МА ЗША і НАТА — SA-17 GrizzlyГрызлі»)) — зенітны ракетны комплекс (ЗРК). Распрацаваны ў НДІ прыборабудавання імя Ціхамірава.

Прызначаны для знішчэння самалётаў стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, верталётаў, у тым ліку завісаючых, крылатых ракет і іншых аэрадынамічных лятальных аб’ектаў, ва ўсім дыяпазоне іх магчымага прымянення, тактычных балістычных і авіяцыйных ракет. Можа прымяняцца для супрацьпаветранай абароны войск (вайсковых аб’ектаў) у розных формах баявых дзеянняў, адміністрацыйна-прамысловых абектаў і тэрыторый краіны[1].

Элементы комплексу «Бук-М2» выкананы на шасі ГМ-569 вытворчасці ААТ «Мыцішчынскі машынабудаўнічы завод»[2]. Элементы комплексу «Бук-М2Э» (экспартная мадыфікацыя) па жаданні заказчыкаў[3] выконваюцца на шасі МЗКЦ-69221 вытворчасці Volat (ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў»)[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. АО "НИИП имени В.В. Тихомирова". Многоцелевой зенитный ракетный комплекс средней дальности «Бук-М2». Зенитное направление разработок. Сайт НИИ Приборостроения имени В.В. Тихомирова. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2013. Праверана 10 чэрвеня 2015.
  2. «Бук-М2» на шасси ГM-569(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2016. Праверана 28 чэрвеня 2013.
  3. Виктор Мясников. Длинная рука "Алмаз–Антея". Интервью с заместителем генерального директора концерна по заказам и поставкам Виталием КНЯЗЕВЫМ и начальником управления по научно-техническому развитию, системным и прикладным исследованиям Сергеем ДРУЗИНЫМ. «Независимое военное обозрение». Независимая газета (18 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2016. Праверана 10 чэрвеня 2015.
  4. Семейство унифицированных корпусных шасси МЗКТ-6922(недаступная спасылка). Комплексные решения для перевода вооружения с гусеничных платформ на колёсные. МЗКТ. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2016. Праверана 10 чэрвеня 2015.