Бунт на Хеймаркет
Бунт на Хеймаркет | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||
Рабочыя Чыкага | Паліцыя Чыкага |
Бунт на Хеймаркет - мірная дэманстрацыя рабочых, якая адбылася 4 мая 1886 года на плошчы Хеймаркет у Чыкага, ЗША.
1 мая чыкагскія рабочыя, анархісты і прафсаюзныя актывісты арганізавалі забастоўку, у якой удзельнічала 40 тысяч чалавек. Мэтай забастоўкі было ўсталяванне васьмігадзіннага рабочага дня. Пасля першамайскага страйку на адным з заводаў Чыкага былі звольненыя 1,5 тысячы рабочых. Абураныя працоўныя абвясцілі яшчэ адну забастоўку. Праз два дні на завод прыбылі штрэйкбрэхеры. Іх сустрэлі мітынгам ля прахадной, але паліцыя разагнала яго, выкарыстоўваючы зброю. Чатыры чалавекі былі забітыя, дзесяткі параненыя.
Абураныя актам паліцэйскага гвалту, страйкоўцы арганізавалі дэманстрацыю на плошчы Хеймаркет 4 мая. Над дэманстрацыі адбылася як мяркуецца правакацыя, у выніку якой у натоўп паліцэйскіх была кінута бомба. У выніку адзін паліцэйскі загінуў. Паліцыя стала страляць у натоўп і ў выніку сілавым метадам разагнала мітынг.
Арганізатары мітынгу, у ліку якіх былі Аўгуст Спіс, Луіс Лінг і Альберт Парсанс, былі арыштаваныя. Судовы працэс над імі пачаўся 21 чэрвеня 1886 года. Працэс над арганізатарамі быў завершаны 11 лістапада 1887 года. Суд прысудзіў пяцёх арганізатараў мітынгу да смяротнага пакарання, трох - да пажыццёвага зняволення.
У памяць пра бунт на плошчы Хеймаркет Сацыялістычны інтэрнацыянал прыняў рашэнне аб правядзенні штогадовых дэманстрацый 1 мая. У далейшым гэты дзень быў абвешчаны міжнародным днём салідарнасці рабочых.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Бунт на Хеймаркет на Вікісховішчы |
- A short history of May Day (англ.)
- Haymarket Riot (англ.)
- Haymarket and May Day (англ.)
- The Haymarket Riot and Trial:An Account (англ.)