Рэкламны шчыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Білборд)
Рэкламны шчыт

Рэкламны шчыт (інакш: шчыт ці білборд ад англійскага слова Billboard) — вялікі шчыт, размешчаны на будынках або на адмысловых, прыстасаваных для гэтага слупах. На ім размяшчаюцца рэкламныя матэрыялы. Рэкламныя шчыты часта абсталяваныя асвятленнем.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе УП «Мінскрэклама» было адзіным у сталіцы выдаўцом пашпартоў знешняй рэкламы паводле Палажэння, зацверджанага Пастановай Савета міністраў Беларусі, і аформіла за год звыш 7000 такіх пашпартоў. На 2013 год у Мінску налічвалася звыш 20 000 рэкламных палёў, на якіх працавала звыш 40 прадпрыемстваў знешняй рэкламы[1].

Зноскі

  1. Уладзімір Хількевіч, Аляксандр Фурсаў. Працуюць людзі, якія ведаюць высокую цану прыгожаму // Звязда : газета. — 11 верасня 2013. — № 170 (27535). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]