Білева (жылы раён)
Білева — мікрараён у паўднёва-ўсходняй частцы Віцебска паміж Маскоўскім праспектам і праспектам Будаўнікоў. Назву атрымаў ад аднайменнай вёскі (часткова захавалася), уключанай у гарадскую тэрыторыю.
Актыўна забудоўвацца 9-10-павярховымі буйнапанельнымі дамамі. У сувязі са значнай аддаленасць ад асноўных магістраляў гарадскога транспарту з'яўляецца бюджэтным. Будуецца школа. У перспектыве, пасля падаўжэння праспекта Будаўнікоў да мікрараёна і яго ўладкавання, — стане нароўні з мікрараёнам Поўдзень адным з асноўных спальных раёнаў горада. На сённяшні дзень у мікрараёне працуе дзве прадуктовыя крамы, салон-цырульня і рамонт абутку і адзення.
Асноўныя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]
- вуліца Багатырова
- вуліца Баграмяна
- вуліца Караткевіча