Бітва пад Адрыятам (614)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бітва пад Адрыятам[1] або бітва пад Бострай[1] (614): бітва ў сумежным раёне Сірыі і Аравіі, паміж Адрыятам і Бострай, у якой персідскае войска генерала Шарбараза ўзяло вялікую перамогу над візантыйскім войскам.

Гэтая бітва малавядомая ў візантыністаў і арабістаў; паведамляецца, што менавіта пра яе кажа 30-я сура Карана[2]. Аднак яе прынцыповае значэнне было надзвычай вялікім. Перамога адкрыла персам шлях у Палесціну і на Ерусалім (узяты імі пазней у 614 годзе(англ.) бел.), а сама бітва паказала як стратэгічную важнасць гэтага раёна для кантролю над Сірыяй, так і тактычныя прыёмы, прыдатныя для яго ўзяцця (гл.бітва пад Ярмукам, 636(руск.) бел.).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Сучасныя Дэраа{{subst:націск}} і Бусра.
  2. Паведамленне Табары ў пераказе Кэйгі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Walter Emil Kaegi, Jr. The Strategy of Heraclius // The IVth International Conference on Bilad al-Sham. pp. 104–115