Бітва пад Брэстам (1794)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бітва пры Брэсце (1794))
Паўстанне Касцюшкі
Дата 8 (19) верасня 1794
Месца каля Брэста / Цярэспаля
Вынік Разгром корпуса Серакоўскага
Праціўнікі
Сцяг Расіі Расійская імперыя Паўстанцы
Сілы бакоў
8 тыс. чалавек, 14 гармат[1] 13 тыс. чалавек, 28 гармат
Страты
1 тыс. чалавек 5 тыс. забітымі і 500 палоннымі[2]

Бітва пад Брэстам (у польскай гістарыяграфіі — бітва пад Цярэспалем) — бітва рускага атрада на чале з А. В. Суворавым з атрадам паўстанцаў пад кіраўніцтвам Караля Серакоўскага падчас паўстання Касцюшкі 8 (19) верасня 1794 года каля Брэста праз два для пасля таго, як Сувораў разбіў польскія войскі ля Крупчыц. Сілы бакоў складалі каля 13 тысяч чалавек у палякаў і каля 8 тысяч у рускіх.

Пасля пераправы сувораўскіх войскаў праз Буг, паўстанцы без бою адышлі на другую, больш умацаваную пазіцыю. Сувораў загадаў пяхоце пераследваць войскі паўстанцаў, а кавалерыі ахапіць іх з флангаў. Пасля некалькіх нападзенняў лінія была ўзята. Паўстанцы страцілі 5 тысяч забітымі і 7 тысяч палоннымі, рускія — 1 тысячу забітымі. З паўстанцкага корпуса сысці змаглі толькі некалькі сотняў чалавек на чале з Серакоўскім. Страта цэлага корпуса выклікала маральны надлом сярод удзельнікаў паўстання.

Зноскі

  1. Энциклопедия военных и морских наук, Том I. стр. 506―507
  2. Рапорт генерала П. Потемкина А. Суворову о сражении под Тересполем (Брест) // Военная история 2-й половины XVIII века.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шефов Н. А. 1000 боёв и сражений русского оружия IX—XXI века. — М.: АСТ, 2007. — 830 с.
  • Mała Encyklopedia Wojskowa. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967.