Вад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вад
Pyrolusite - USGS ID Stose, GW 1425.jpg
Піралюзіт і вад (штат Тэнесі, ЗША)
Формула MnO2 X nH2O
Колер Ад цёмна-бурага да чорнага
Бляск Шкляны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць да 4
Спайнасць Недасканалая па {101}
Шчыльнасць 2,8—4,4 г/см³

Вад — агульная назва мінералаў — зямлістых сумесяў гідраксідаў марганцу.

У асноўным складаецца з піралюзіту і псіламелану. Хімічны склад нясталы. Утрыманне MnO + MnO2 32-75 %, H2O 10-21 %. Колер ад цёмна-бурага да чорнага. Цвёрдасць нізкая, найбольшая — да 4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,8—4,4. Моцна порысты. Вад адносіцца да гіпергенных утварэнняў, тыповых для кор выветрывання і зон акіслення вокіслаў, карбанатных і сілікатных руд марганцу. Адрозніваюць вад алюміністы, вальфрамісты, жалезісты, кабальтысты, літыісты, медзісты (медны) і іншыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]