Марсілея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадзяная канюшына)
Марсілея

Marsilea villosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marsilea L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17992
NCBI  13815
EOL  51383
GRIN  g:7297
IPNI  17144620-1
FW  198705

Марсілея, таксама Вадзяная канюшына[1] (Marsilea) — род папарацей сямейства марсілеевыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Род утрымлівае каля 60 сучасных і 10 выкапнёвых відаў раслін. Яны даволі шырока распаўсюджаны ў тропіках, субтропіках і ўмераных абласцях усёй Зямлі, але ў паўночным паўшар'і прадстаўлены найлепш.

Гэта разнаспоравыя водныя, земнаводныя, балотныя і сухапутныя травяністыя расліны з тонкімі разгалінаванымі карэнішчамі, нярэдка з клубнепадобнымі вырастамі, якія даюць пачатак новым раслінам.

На Беларусі ў пакоях і арандарэях культывуюць марселею чатырохлістую.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Доўгія тонкія чаранкі марсілеі маюць чатыры лісточкі. Органы спаранашэння мікра- і мегаспарангіі сабраны ў сорусы і заключаны ў замкнутую ёмістасць, якая атрымала назву спаракарпія. У спаракарпіях развіваюцца сорусы мега- і мікраспарангіяў. Сорусы звычайна змешанага тыпу, іх лік у спаракарпіі вар'іруе ад 2 да 12 у розных відаў. Суадносіны мікраспарангіяў і мегаспарангіяў унутры аднаго соруса таксама непастаянныя. Сустракаюцца экзэмпляры марсілей, у сорусах якіх адсутнічаюць мегаспарангіі. Як правіла, у мікраспарангіях развіваецца па 64 мікраспоры, а ў мегаспарангіях — па адной буйной мегаспоры.

Сценкі спарангіяў аднаслойныя, без кальца. Пасля ўскрывання сценкі спарангія споры ў вадзе пачынаюць прарастаць. Мужчынскі зарастак мае 2 праталіяльныя клеткі з двума антэрыдыямі, кожны з каторых мае сценку з двух клетак і адну сперматагенную клетку. Пры прарастанні мегаспоры ўтвараецца 2 неаднолькавыя клеткі — ніжняя буйная вегетатыўная, багатая пажыўнымі рэчывамі, і верхняя маленькая сасочкападобная — археганіяльная, якая фарміруе адзін архегоній. Пасля апладнення зародак хутка развіваецца ў новую расліну.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 28 відаў[2]:

Статус некалькіх відаў пакуль не вызначаны:

Зноскі

  1. Напісанне Марсілея, Вадзяная канюшына ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.131
  2. Marsilea (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (28 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2017. Праверана 29 ліпеня 2016.
  3. Звесткі пра род Marsilea у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Mabberley, D.J. (1997). The Plant-Book. Cambridge University Press.
  • Edmund Russow: Histologie und Entwicklungsgeschichte der Sporenfrucht von Marsilia. Dissertation. Dorpat 1871 (PDF)
  • Johnson 1986 Systematics of the New World species of Marsilea. Syst. Bot. Monog. 11:1-87.
  • World species list for Marsilea Архівавана 27 верасня 2011.