Вадзім Іосіфавіч Біндлер
Выгляд
| Вадзім Іосіфавіч Біндлер | |
|---|---|
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | акрабатыка |
| Нарадзіўся |
7 сакавіка 1958 (68 гадоў) Мінск |
| Грамадзянства | |
Вадзім Іосіфавіч Біндлер (7 сакавіка 1958, Мінск ) — беларускі савецкі спартсмен-акрабат. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1976)[1].
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1979 годзе. З 1979 г. у СК ЧБВА. Абсалютны чэмпіён свету і Еўропы (1980, Познань, Польшча), чэмпіён свету (1976, Саарбрукен, ФРГ). Абсалютны чэмпіён Еўропы (1978, Рыга), чэмпіён Еўропы (1979, Сегед, ВНР). Абсалютны чэмпіён СССР (1977, 1979). Пераможца усесаюзных спаборніцтваў. Першы ў свеце выканаўца трайнога сальта назад (1974)[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бі́ндлер Вадзім Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 154. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- VADIM BINDLER Архівавана 4 жніўня 2012. (англ.)
- Семен ЛИОКУМОВИЧ. ЕВРЕЙСКИЕ КОРОЛИ БЕЛОРУССКОЙ ГИМНАСТИКИ Архівавана 11 чэрвеня 2013. (руск.)